6723. Столькі беларусаў прагаласавалі на выбарах у Каардынацыйную раду
28.05.2024 / 0:0
У 23.00 27 мая скончылася трохдзённае галасаванне ў Каардынацыйную раду 3-га склікання. Усяго прагаласаваць наважыліся 6723 беларусы.
Па днях аддадзеныя галасы размеркаваліся так:
- субота, 25 мая — 2463
- нядзеля, 26 мая — 2177
- панядзелак, 27 мая — 2083.
Выбары праводзіліся ў цяжкіх умовах, калі кандыдаты і выбаршчыкі падвяргаюцца пераследу з боку рэжыму Лукашэнкі, які прызнае і Каардынацыйную раду, і выбарныя спісы «экстрэмісцкімі фарміраваннямі», за спрыянне дзейнасці якім можа пагражаць рэальны турэмны тэрмін.
Каб перашкодзіць правядзенню выбараў, ад самага іх пачатку на сайт для галасавання была арганізавана маштабная DDoS-атака. Таксама першы дзень выбараў адзначыўся перабоямі з інтэрнэтам у Беларусі і блакаваннем VPN, без якога галасаванне можа быць небяспечным для тых, хто застаецца ўнутры краіны.