Расійская чыгунка аднаўляе спалучэнне Беларусі з Пскоўскай вобласцю
30.05.2024 / 15:51
Расійская і Беларуская чыгункі дамовіліся аднавіць чыгуначнае спалучэнне паміж Пскоўскай вобласцю і Беларуссю, перапыненае 10 гадоў таму.
Рэйкавы аўтобус РА-2. Фота: Wikimedia Commons
З 5 чэрвеня пасажырскія зносіны будуць запушчаны паміж Вялікімі Лукамі і Новасакольнікамі Пскоўскай вобласці і беларускай станцыяй Алешча.
Цягнікі будуць хадзіць раз на тыдзень па серадах, час у шляху складзе каля 3 гадзін.
Выконваць рэйсы будзе рэйкавы аўтобус РА-2. Ягонае прыбыццё на беларускую станцыю будзе састыкаванае з раскладам прыгараднага цягніка Беларускай чыгункі, які ідзе ў Полацк.
Гэтымі рэйсамі паўнавартасна можна будзе карыстацца толькі грамадзянам Беларусі і Расіі, асобы з іншымі пашпартамі могуць імі ездзіць максімум да памежных станцый.