БЕЛ Ł РУС

Вайна

Над Растоўскай вобласцю ноччу збілі 70 дронаў

14.06.2024 / 8:5

Nashaniva.com

А ўсяго над расійскімі рэгіёнамі ноччу збілі 87 дронаў.

Ілюстрацыйнае фота

Над Растоўскай вобласцю ноччу збілі 70 дронаў. Яшчэ 17 дронаў знішчаныя над іншымі рэгіёнамі. У Растоўскай вобласці без святла засталіся некалькі населеных пунктаў, у Варонежскай пашкоджаны рэзервуар на нафтабазе, паведамляе Мінабароны Расіі.

Яшчэ па шэсць беспілотнікаў самалётнага тыпу збілі над Курскай і Варонежскай абласцямі, па два — над Белгародскай і Валгаградскай, адзін — над анексаваным Крымам.

Як паведамляў растоўскі губернатар Васіль Голубеў, нападу падвергліся некалькі населеных пунктаў рэгіёну. У Марозаўскім раёне парушана электразабеспячэнне.

У Варонежскай вобласці БПЛА пашкодзілі невыкарыстоўваны рэзервуар на нафтабазе ў Ліскінскіом раёне. Пажару не было, паводле звестак уладаў, ніхто не пацярпеў.

Цяперашняя атака беспілотнікаў на Растоўскую вобласць — адна з самых маштабных.

Напрыклад, у сакавіку над рэгіёнам перахапілі і знішчылі 41 беспілотнік, Голубеў распавядаў пра раненне супрацоўніка МНС, які ўхіляў наступствы. У сярэдзіне траўня два дроны атакавалі паліўную базу ў Пралетарскім раёне, там адбыліся выбухі. У пачатку чэрвеня пажар з-за атакі дрона паўстаў на Навашахцінскім нафтаперапрацоўчым заводзе.

Чытайце таксама:

У Ахтубінску пацярпелі два найноўшыя самалёты Су-57

Зяленскі ў Германіі агледзеў батарэю Patriot, якую перададуць Украіне

«Цяпер вызначаецца, ці падлягае ён аднаўленню». Z-каналы пацвердзілі пашкоджанне найноўшага Су-57

Каментары да артыкула