Бернд Штанге: Зборныя такіх невялікіх краін, як Грузія, Славакія, Славенія, — прыклад для Беларусі
14.06.2024 / 12:23
Былы галоўны трэнер зборнай Беларусі Бернд Штанге распавёў, што працягвае сачыць за беларускім футболам і бачыць яго рэгрэс.
pressball.by
«Зборныя такіх невялікіх краін, як Грузія, Славакія, Славенія [яны ўдзельнічаюць у чэмпіянаце Еўропе, што пачынаецца сёння ў Германіі — НН], — прыклад для Беларусі. Я ўспамінаю мой час у вашай зборнай: мы змагаліся на роўных з Аргенцінай, Германіяй, перамагалі Францыю. Цяпер такія вынікі немагчымыя:у матчах з топ-супернікамі беларусы прайграюць 0:3 ці 0:4.
Гэта вельмі засмучае. Нядаўна «маладзёжка» саступіла мальтыйцам, а гэта ж будучыня нашага… гэта значыць вашага футбола. Вось бачыце, я па-ранейшаму кажу «нашага». У мяне дома пяць беларускіх тэлеканалаў. (…) Бачу толькі, што становіцца ўсё горш. Не магу зразумець чаму. Я кожны год збіраў канферэнцыі для трэнераў, запрашаў аўтарытэтных замежных спецыялістаў — такіх як Гуус Хідынк. Можа, для беларускіх коўчаў было сумна сядзець на гэтых мерапрыемствах па пяць ці восем гадзін, яны казалі, маўляў, Штанге зноў нас вучыць. Але ў тыя гады вынікі былі найлепшыя: «маладзёжка» прабівалася ў фінальныя стадыі чэмпіянату Еўропы, гуляла на Алімпіядзе ў 2012 годзе… Маё сэрца ўсё яшчэ ў Мінску» — цытуе Штанге «Прессбол».