Украінскія дроны на расійскай авіябазе ў Растоўскай вобласці трапілі ў ангар з самалётамі
14.06.2024 / 19:13
У выніку ўдару ўкраінскіх дронаў па авіябазе ў Марозаўску Растоўскай вобласці ў ноч на 14 чэрвеня пашкоджаныя самалёты на вайсковым аэрадроме і электрападстанцыя. Пра гэта сведчаць спадарожнікавыя здымкі сэрвісу Planet.com, на якіх бачныя сляды пажару і разбураны ангар.
Спадарожнікавы здымак авіябазы за 14 чэрвеня 2024 года
У ангары, як можна ўбачыць на фотаздымках, знаходзіліся як мінімум 2 знішчальнікі-бамбавікі Су-34. Яшчэ некалькі такіх самалётаў, якія стаялі на адкрытым паветры, верагодна, атрымалі пашкоджанні.
Спадарожнікавы здымак авіябазы за 4 чэрвеня 2024 года
Таксама спадарожнікавы здымак зафіксаваў пажар на электрападстанцыі, дзе ўпаў яшчэ адзін беспілотнік.
Раней паведамлялася, што над Растоўскай вобласцю ноччу на 14 чэрвеня нібыта збілі 70 дронаў.