БЕЛ Ł РУС

Грамадства

«Гэта слёзы». Тур падлічыў, колькі дзяржава заробіць на канфіскацыі маёмасці беларусаў, якія з'ехалі з краіны

16.06.2024 / 21:27

Nashaniva.com

У эфіры тэлеканала АНТ прапагандыст заявіў, што колькасць тых, каго закрануць канфіскацыі, набліжаецца да 1000.

Ігар Тур у эфіры АНТ 6 чэрвеня 2024 года. Скрыншот відэа

Ігар Тур нагадаў, што перад выбарамі ў Каардынацыйную раду Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу, у ліку якіх 257 фігурантаў: удзельнікі электаральнай кампаніі і арганізатары.

«Ва ўсіх будзе канфіскавана ў прыбытак дзяржавы нерухомасць, якая арыштавана, апячатана і заварана. Давайце палічым. У сярэднім хай 100 тысяч даляраў за кватэру памножым на 257 атрымаем крыху больш, чым 2,5 млн даляраў. Калі шчыра, для бюджэту Беларусі — гэта слёзы», — палічыў Тур.

Насамрэч прапагандыст памыліўся з падлікам: агульны кошт 257-мі кватэр па 100 тысяч даляраў будзе вышэйшым у дзесяць разоў — гэта значыць складзе 25,7 мільёна даляраў.

Далей прапагандыст заявіў, што апроч фігурантаў «справы КС», ёсць і іншыя беларусы, у якіх на радзіме арыштавалі нерухомасць па палітычных справах. Іх колькасць, па словах Тура, «падыходзіць да тысячы».

@nashanivanews У беларусаў масава адбіраюць жыллё #беларусь #лукашенко #белорусы #репрессии #нашаніва #беларусьновости #беларускіцікток ♬ Stargazing (Slowed + Reverb) - Marcelo De Carvalho

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула