БЕЛ Ł РУС

Спорт

На «Беларусь-1» назвалі рашэнне Сабаленкі не ўдзельнічаць у Алімпіядзе недальнабачным

25.06.2024 / 7:59

Nashaniva.com

«Яшчэ адных Гульняў у кар'еры ў яе можа не быць».

Арына Сабаленка. Фота: Mike Hewitt / GETTY IMAGES

У перадачы «Арэна» на тэлеканале «Беларусь 1» вядоўца Станіслаў Ліпскі раскрытыкаваў рашэнне Арыны Сабаленкі, якая вырашыла адмовіцца ад выступлення на Алімпіядзе ў Парыжы, піша «Прессбол».

— Камісія Міжнароднага алімпійскага камітэта робіць усё, каб нашы і расійскія атлеты выглядалі ў Парыжы максімальна незаўважна. Але, на жаль, хапае недальнабачных рашэнняў і ад саміх спартоўцаў. Арына Сабаленка вось заявіла, што змена пакрыццяў кортаў пашкодзіць яе здароўю. Магчыма, так і ёсць, але графік у першай ракеткі свету Ігі Швентэк не менш напружаны, а яна сваю радзіму прадставіць. Як ведаць, можа, яшчэ адной Алімпіяды ў жыцці нашай наймацнейшай тэнісісткі і не будзе…

Пра рашэнне Сабаленкі не ўдзельнічаць у Алімпіядзе ў Парыжы, якая стартуе амаль роўна праз месяц, стала вядома на мінулым тыдні.

Удзельнічаць у Гульнях будзе Вікторыя Азаранка, якая на Алімпіядзе ў Лондане ў 2012 годзе выйграла бронзу ў індывідуальным разрадзе і золата з Максімам Мірным у міксце. Больш беларускія тэнісісты медалёў на Алімпіядах не выйгравалі, напрыклад, у Токіа-2021 Сабаленка вылецела ў першым раўндзе.

Чытайце таксама:

Арына Сабаленка прапусціць Алімпіяду ў Парыжы

Чаму Арына Сабаленка адмовілася выступіць на Алімпіядзе ў Парыжы?

Сабаленка знялася з турніру ў Берліне з-за праблем са здароўем

Жонка новага бойфрэнда Арыны Сабаленкі падала на развод

Арына Сабаленка пасля вылету з «Ралан Гарос» паляцела адпачываць у Грэцыю з бойфрэндам-мільянерам

Каментары да артыкула