БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Пасля папярэджання ад Кітая колькасць мігрантаў на польскім кірунку скарацілася ў разы — ГРАФІК

2.07.2024 / 14:0

Nashaniva.com

Як паведамляе польская памежная служба, колькасць мігрантаў, што працягваюць спробы нелегальна трапіць у Польшчу, моцна скарацілася. За мінулыя суткі было ўсяго 20 такіх спроб.

Польскія памежнікі адзначаюць змяншэнне колькасці атак мігрантаў на мяжы. 1 ліпеня на польскай мяжы адбылося 20 спроб нелегальна трапіць у ЕС. Для параўнання 26 чэрвеня было зафіксавана 150 спроб мігрантаў прарвацца праз мяжу, 25 чэрвеня — 100 спроб, 24 чэрвеня — 80. 

На літоўскай мяжы за мінулыя суткі такіх спроб наогул не было, на латвійскай мяжы — 47 атак мігрантаў.

Тэлеграм-канал «Што думаюць беларусы» апублікаваў графік, як зменшыўся паток мігрантаў на межах з Беларуссю. Для параўнання, у сярэдзіне мая было амаль 2000 спробаў прарыву за тыдзень.

Графік: belaruspolls / Telegram

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда з 22 па 26 чэрвеня знаходзіўся з візітам у Кітаі. Там ён, сярод іншага, абмеркаваў са старшынём КНР Сі Цзіньпінем міграцыйны крызіс на мяжы з Беларуссю і расказаў пра гібель польскага жаўнера пасля атакі мігранта. Анджэй Дуда папярэдзіў кіраўніка КНР Сі Цзіньпіна пра абвастрэнне сітуацыі на беларускай мяжы, магчымым перакрыцці яе і магчымых наступствах гэтага для кітайскай лагістыкі тавараў.

У адказ упершыню з моманту крызісу на мяжы Беларусі з суседзямі Кітай афіцыйна пракаментаваў сітуацыю.

З улікам таго, што Пекін імкнецца не ўмешвацца ў канфлікты, якія адбываюцца ў свеце, гэтую заяву можна разглядаць як сур'ёзны сігнал незадаволенасці пазіцыяй беларускіх уладаў, лічыць палітолаг Валерый Карбалевіч.

Чытайце таксама:

Быў пад наркотыкамі, аказаў супраціў. Памежнікі расказалі пра голага мужчыну на мяжы пад Брэстам

«Дазволілі пакінуць толькі адну цыгарэту». На латвійскай мяжы беларусаў прымушаюць выкідаць алкаголь, каструлі і не толькі

У прымежных з Украінай раёнах у беларусаў правяраюць дакументы і машыны

Каментары да артыкула