«ШапитоДичь» — так называецца новае выяўленае КДБ «экстрэмісцкае фармаванне»
15.07.2024 / 18:22
Рашэнне аб прызнанні аб'яднання з такой назвай «экстрэмісцкім фармаваннем» было прынята Камітэтам дзяржаўнай бяспекі 4 ліпеня, піша «Вясна».
Паводле ведамства, дачыненне да суполкі маюць Алена Елькіна і Станіслаў Подаў.
Пры гэтым адзначаны ў пастанове тэлеграм-канал «ШапитоДичь» праз пошук не вызначаецца.