Дапамогу ад дзяржавы на пераадоленне наступстваў урагану змогуць атрымаць толькі незаможныя мазырчукі
16.07.2024 / 19:48
Права на аднаразовую дапамогу маюць тыя жыхары Мазыра, у якіх даход на аднаго члена сям’і не перавышае 628 рублёў. Астатнім давядзецца выпраўляць наступствы ад стыхіі за свае сродкі ці звяртацца ў страхавую.
Непрацуючыя пенсіянеры і інваліды, якія пацярпелі ад урагану, могуць звярнуцца па атрыманне матэрыяльнай дапамогі са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны.
У выніку ўрагану на Гомельшчыне спыніў працу Мазырскі НПЗ, сотні населеных пунктаў засталіся без святла і вады, у тым ліку гарады Мазыр і Калінкавічы.