БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Ватыкан прызначыў лідскага ксяндза Андрэя Зноска біскупам. Роўна год таму яго затрымлівалі сілавікі

19.07.2024 / 14:3

Nashaniva.com

Пробашч касцёла Божай Міласэрнасці прызначаны біскупам Пінскім.

Андрэй Зноска. Фота: catholic.by

Ксёндз з Ліды Андрэй Зноска прызначаны вікарным біскупам Рымска-Каталіцкай Царквы ў Пінску. Аб прызначэнні новага біскупа для Беларусі паведамілі ў Ватыкане.

Роўна год таму, 19 ліпеня 2023 года, Андрэй Зноска быў затрыманы сілавікамі ў Лідзе, нагадала «Хрысціянская візія». Пазней пробашч касцёла Божай Міласэрнасці выйшаў на волю.

Андрэй Зноска з'яўляецца кансультантам Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі па юрыдычных пытаннях і кананічным праве. Ён удзельнічаў у перакладзе Кодэкса Кананічнага права на беларускую мову.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула