Калі б Навальны быў жывы, ён быў бы сярод абмененых — Белы дом
1.08.2024 / 22:7
Расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны, які памёр у лютым у калоніі, павінен быў стаць часткай дамоўленасці Захаду і Расіі аб абмене зняволеных. Пра гэта на брыфінгу 1 жніўня афіцыйна заявіў дарадца па нацыянальнай бяспецы прэзідэнта ЗША Джэк Саліван.
Аляксей Навальны. Фота: Contributor / Getty Images
Саліван заявіў, што ЗША «разам з партнёрамі працавалі над пагадненнем, якое б тычылася Аляксея Навальнага».
«На жаль, ён нежывы», — дадаў чыноўнік.
Пра падрыхтоўку пагаднення аб абмене Навальнага раней гаварылі ягоныя палітычныя паплечнікі.