Працягваецца масавы пераслед супрацоўнікаў ААТ «Пеленг»
30.08.2024 / 17:6
У ліпені паведамлялася пра пераслед супрацоўнікаў ААТ «Беларускае оптыка-механічнае аб’яднанне» і ААТ «Пеленг»: людзей правяралі на паліграфе, праглядалі іх тэлефоны, а таксама выклікалі на «размовы». Паводле інфармацыі ад крыніц праваабарончага цэнтра «Вясна», пераслед на ААТ «Пеленг» працягваецца надалей.
Цяпер «Вясне» вядома пра як мінімум 15 звольненых, а супраць некаторых супрацоўнікаў распачалі крымінальныя справы. Людзей дагэтуль працягваюць выклікаць на «размовы».
Прадпрыемствы «БелОМА» і «Пеленг» знаходзяцца пад міжнароднымі санкцыямі. Аб'яднанне беларускіх сілавікоў Belpol неаднаразова расказвала, як гэтыя прадпрыемствы абыходзяць санкцыі, а таксама зарабляюць на вайне ва Украіне, пастаўляючы Расіі вайсковыя камплектуючыя і дэталі.