БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі трэба паставіць помнік карове

4.10.2024 / 12:38

Nashaniva.com

«Для мяне гэта святое», — кажа палітык.

Фота: Пул першага

Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць заявіў, што карове трэба паставіць помнік у Беларусі, паведамляе БелТА.

— Карове трэба паставіць помнік. Дзякуючы карове партызаны выжывалі і дзеткі, — сказаў ён.

Лукашэнка дадаў, што ў краіне пасля вайны беларусы выжылі дзякуючы карове, удакладніўшы, што «і цяпер яна нас корміць».

«Карова — гэта святое. Для мяне гэта святое».

Лукашэнка сёння наведвае Пінскі раён і, у прыватнасці, прадпрыемства «Парахонскае», а таксама мясцовую школу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула