Дачка Навальнага цяпер працуе ў перадвыбарчым штабе Камалы Харыс
14.10.2024 / 16:12
23-гадовая Дар’я Навальная ўладкавалася на працу ў офіс штаба ў штаце Пенсільванія — аднаго з самых важных на будучых выбарах.
Дар’я Навальная, дачка памерлага расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага. Фота: Jean-Francois Badias / AP
Дар’я Навальная, дачка памерлага расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага, працуе ў перадвыбарчым штабе кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Камалы Харыс. Аб гэтым сведчыць абноўленая інфармацыя пра месца працы на старонцы Навальнай у LinkedIn, перадае Руская служба Бі-бі-сі.
Яе пасада пазначана як Field Organizer (каардынатар працы з валанцёрамі), які займаецца сувязямі з грамадскасцю, мабілізацыяй выбарцаў і арганізацыяй працы аддзялення штаба Харыс у штаце Пенсільванія.
Пенсільванія — адзін з найважнейшых для абодвух кандыдатаў у прэзідэнты ЗША штатаў. Галасы выбарцаў адтуль, згодна з сацапытаннямі, пакуль амаль пароўну падзелены паміж Харыс і яе супернікам ад Рэспубліканскай партыі Дональдам Трампам, але ў Пенсільваніі Харыс пакуль сімвалічна апярэджвае Трампа.
Чытайце таксама:
«Яны мяне атруцяць». Выходзіць кніга з успамінамі Аляксея Навальнага