БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Сілавікі затрымалі прызыўніка за празмерна вялікае жаданне служыць ва ўнутраных войсках

18.10.2024 / 21:29

Nashaniva.com

Супрацоўнікі атрада спецыяльнага прызначэння «Буран» разам з ГУБАЗіКам затрымалі аднаго з прызыўнікоў, паведаміў тэлеграм-канал Унутраных войскаў УС РБ. Падазрэнне выклікала нібыта гарачае жаданне хлопца служыць менавіта ў гэтых войсках.

Ілюстрацыйнае фота з ТГ-канала ўнутраных войскаў: вайскоўцы на сустрэчы з Рыгорам Азаронкам

Хлопец прыцягнуў увагу сілавікоў падчас восеньскай прызыўной кампаніі.

«Хлопец асабліва імкнуўся трапіць у вайсковую часць 5525 — і, адпаведна, яго чакалі базавыя праверкі», — паведаміў тэлеграм-канал Унутраных войскаў МУС.

Падчас праверак высветлілася, што прызыўнік нібыта ўдзельнічаў у «экстрэмісцкіх» чатах і абмеркаваннях. За гэта хлопца назвалі «дыверсантам» і «кратом», які нібыта «быў гатовы фатаграфаваць вайсковую тэхніку, узбраенне, спецсродкі і перадаваць аператыўныя звесткі пра службова-баявую дзейнасць войскаў».

Цяпер хлопца затрымалі, сілавікі пагражаюць, што ў дачыненні да яго нібыта збіраюцца распачаць крымінальную справу. 

Чытайце таксама:

Сілавікі затрымалі студэнта Каледжа бізнэсу і права

Сямейную пару затрымалі за ўдзел у пратэстах і падпіскі на «экстрэмістаў»

Гомельскаму правакатару Катлярову далі паўтара года калоніі

Інваліду з Кобрына пагражае да сямі гадоў за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Каментары да артыкула