Усю Беларусь пачалі размалёўваць прымітыўнымі мураламі ад БРСМ
19.10.2024 / 20:40
Мурал з контурам Беларусі і надпісам «Будучыня Беларусі ў тваіх руках» нанеслі на жылы дом у Гомелі ў рамках агульнадзяржаўнай прапагандысцкай акцыі «Марафон адзінства». Гэта не першы такі выпадак, і працяг будзе.
Фота: Sputnik
Раней такі ж самы мурал урачыста адкрылі ў Маладзечне, дзе быў дадзены старт акцыі «Марафон адзінства».
Як тлумачаць ягоную ідэю стваральнікі, карту трымаюць рукі бацькі, маці і дзіцяці, на якіх можна разгледзець бранзалеты БРСМ. Злучаючыся, яны нібыта сімвалізуюць маладую сям'ю і імкненне да захавання міру.
Фота: Sputnik
Па словах кіраўніка БРСМ Аляксандра Лук'янава, такія муралы з'явяцца ва ўсіх рэгіёнах краіны, дзе пройдзе «Марафон адзінства».