БЕЛ Ł РУС

Свет

Расійскі алігарх па выніках выбараў у ЗША прагназуе падзенне цэн на нафту

6.11.2024 / 16:2

Nashaniva.com

Алег Дзерыпаска прадказаў абвал нафты да $50 праз перамогу Дональда Трампа на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША.

Алег Дзерыпаска. Фота: Igor Russak / NurPhoto via Getty Images

Мільярдэр Алег Дзерыпаска пракаментаваў перамогу Дональда Трампа на выбарах прэзідэнта ЗША. «Добрай раніцы, новы свет. Нафта да 50 даляраў да мая, мір, падобна, будзе ўсюды», — напісаў бізнэсовец.

У сваёй першай прамове пасля перамогі на выбарах Трамп абяцаў пачаць масавую распрацоўку нафтавых свідравін. «У нас больш чорнага золата, чым у любой іншай краіны ў свеце. Больш, чым у Саудаўскай Аравіі, больш, чым у Расіі», — сказаў Трамп. Пасля гэтай заявы нафта маркі Brent знізілася на 2%, піша The Moscow Times.

Раней Трамп заяўляў, што за 24 гадзіны ўрэгулюе ўкраінскі крызіс. На ягоную думку, пры цане нафты на ўзроўні $40 за барэль Расія не магла б весці баявыя дзеянні, а нафта па $100 за барэль дазволіла Маскве мець вялікі вайсковы бюджэт.

Нафтавыя кампаніі ЗША лабіравалі прыход Трампа і спансавалі яго прэзідэнцкую кампанію.

Ён можа даць дадатковыя экалагічныя і падатковыя паслабленні нафтавай прамысловасці, што павялічыць здабычу і надасць імпульс для росту капіталізацыі сыравінных кампаній.

Трамп заяўляў, што ЗША заробяць цэлае багацце на продажы энергарэсурсаў у Еўропу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула