БЕЛ Ł РУС

Свет

У Румыніі будуць судзіць замежніка, які планаваў дыверсіі па ўказанні Расіі

5.12.2024 / 9:36

Nashaniva.com

Упраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і тэрарызмам Румыніі паведаміла аб арышце грамадзяніна Калумбіі, які па ўказанні Расіі планаваў учыніць выбухі на аб'ектах краіны. Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда».

Грамадзянін Калумбіі, арыштаваны за дыверсію. Фота: DIICOT.ro

34-гадовага калумбійца арыштавалі супрацоўнікі антытэрарыстычнага ўпраўлення, а 13 лістапада яго справу перадалі ў суд.

Па даных следства, мужчына на працягу ліпеня 2024 года па падбухторванні іншага замежніка, які жыве ў Расіі, планаваў падпалы і выбухі на аб'ектах у Румыніі, «якія маюць асаблівае значэнне і могуць пагражаць нацыянальнай бяспецы».

Арыштаваны паспеў зняць згаданыя аб'екты, але да дыверсій не дайшло дзякуючы ўмяшанню паліцыі.

Аб грамадзяніне Калумбіі вядома, што ён на радзіме служыў у войску і прайшоў падрыхтоўку па зборы разведвальнай інфармацыі. Па інкрымінаваных абвінавачаннях яму пагражае ад 10 да 20 гадоў зняволення ў Румыніі.

Аб судзе над калумбійцам стала вядома на фоне актывізацыі дыверсійнай расійскай дзейнасці ў Еўропе.

Кіраўнік Міністэрства замежных спраў Чэхіі Ян Ліпоўскі заявіў, што да сотні «падазроных інцыдэнтаў» у Еўропе на працягу 2024 года могуць быць звязаны з Расіяй.

Чытайце таксама:

Расследаванне крушэння самалёта DHL у Вільні: Доказаў тэракту няма

Агенты ГРУ Мішкін і Чапіга, якія атруцілі Скрыпалёў, вярбуюць людзей для дыверсій у Еўропе

Як Расія наймае крымінальнікаў для выканання спецаперацый на Захадзе

Капітанам кітайскага судна, якое падазраюць у пашкоджанні кабеляў на дне Балтыйскага мора, аказаўся грамадзянін Расіі

Каментары да артыкула