БЕЛ Ł РУС

Вайна

Пентагон назваў выдаткі Расіі на вайну з Украінай

9.12.2024 / 11:7

Nashaniva.com

Кіраўнік Пентагона Лойд Осцін падчас выступу на Нацыянальным форуме па бяспецы Рональда Рэйгана ў Каліфорніі ацаніў выдаткі Расіі ў вайне з Украінай з лютага 2022 года.

Лойд Осцін. Фота: Michael Probst / AP

Па словах Осціна, ваенныя выдаткі Крамля ўжо перавысілі 200 мільярдаў долараў. 

Таксама, паводле яго слоў, Расія страціла не менш за 700 тысяч вайскоўцаў забітымі і параненымі з пачатку ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 года. 

Осцін назваў гэтыя лічбы «ашаламляльнай цаной», якую Расія плаціць за сваю агрэсію.

Кіраўнік Пентагона падкрэсліў важнасць супрацьдзеяння Крамлю і падтрымцы Украіны. Ён адзначыў поспехі міжнароднай кантактнай групы «Рамштайн», якая забяспечыла Украіну больш як 57 мільярдамі долараў прамой дапамогі ў сферы бяспекі. Суму дапамогі ЗША ў галіне бяспекі, выдзеленай Украіне з лютага 2022 года, ён ацаніў у 62 мільярды долараў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула