БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Уладальнік гарадзенскага сайта s13.ru Сяргей Чабоцька не выйшаў пасля 45 сутак арышту

9.12.2024 / 14:35

Nashaniva.com

Трэція 15 сутак адміністрацыйнага арышту ва ўладальніка партала s13.ru Сяргея Чабоцькі мінулі 7 снежня. Ён не выйшаў на волю, піша hrodna.life.

Пра чарговы адміністрацыйны суд невядома. Верагодна, Сяргея ўзялі пад варту.

Рэдактара блога s13.ru Сяргея Чабоцьку затрымалі 23 кастрычніка. Яго судзілі тройчы — за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў і «пікет» у інтэрнэце. Яго партал прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула