БЕЛ Ł РУС

Здарэнні

У Магілёве касірка выклікала міліцыю на прадаўца валюты, бо даляры не шамацелі

18.12.2024 / 16:10

Nashaniva.com

Магілёвец здаў у абменнік для абмену чатыры купюры па 100 даляраў. Пільны банкаўскі работнік не адчуў, каб яны шамацелі, западозрыў нядобрае і выклікаў міліцыю.

Кліент банка растлумачыў, што гэтымі купюрамі з ім разлічыліся за працу, і ён быў пэўны, што грошы нефальшывыя. Для вырашэння пытання аб сапраўднасці «сумнеўных» грашовых білетаў іх накіравалі ў Магілёўскі міжраённы аддзел Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

Па выніках праведзенага даследавання эксперт прыйшоў да высновы, што чатыры купюры вырабленыя прадпрыемствамі, якія ажыццяўляюць вытворчасць прадукцыі гэтага віду, — іншымі словамі, яны сапраўдныя.

А што не шамацяць, дык эксперты тлумачаць, што з-за ўмоў захоўвання і працяглага выкарыстання папера грашовых білетаў можа мяняць свае ўласцівасці, і гэта можа ўводзіць грамадзян у зман. Тады трэба звярнуцца да экспертаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула