БЕЛ Ł РУС

Спорт

Ягор Шаранговіч спыніў безгалявую серыю ў НХЛ

14.01.2025 / 8:1

Nashaniva.com

У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ) «Калгары Флэймз» на выездзе перайграў «Чыкага Блэкхоўкс» з лікам 5:2.

Ягор Шаранговіч. Фота: Nhl.com/Flames

Шаранговіч вызначыўся ў меншасці, спыніўшы сваю безгалявую серыю, якая склала рэкордныя для яго 15 матчаў. Апошні раз ён закідваў шайбу яшчэ 3 снежня. Акрамя таго, у гэтым матчы ён адзначыўся асістэнцкай перадачай.

На гэты момант у сезоне на рахунку Шаранговіча 35 матчаў, 13 балаў (7+6), паказчык карыснасці «-7» і 4 хвіліны штрафу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула