Памілаваны 23 палітвязні
18.01.2025 / 10:9
З іх 3 жанчыны і 20 мужчын.
Лукашэнка памілаваў 23 чалавек. З іх 3 жанчыны і 20 мужчын.
У гэтай хвалі памілавання акцэнт зроблены на людзей, старэйшых за 50 гадоў. Такіх сярод вызваленых налічваецца 13 чалавек.
Гэта ўжо дзявятая хваля памілаваных пачынаючы з ліпеня. Папярэдняе памілаванне было ў канцы снежня, тады выпусцілі 20 чалавек.
Агулам за паўгода выпусцілі 247 чалавек.