БЕЛ Ł РУС

Здарэнні

Якія грошы найчасцей падрабляюць у Беларусі?

20.01.2025 / 12:24

Nashaniva.com

За дзевяць месяцаў 2024 года ў краіне выяўленыя 484 падробленыя грашовыя знакі: 482 банкноты і дзве манеты. Колькасць падробак у параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года скарацілася на 20%, паведамляе Нацбанк.

Статыстыка падробак паводле валют: даляр ЗША — 78,7% усіх падробак, расійскі рубель — 12,2%, еўра — 7,9%., беларускі рубель — 1%.

Колькасць падробных даляраў зменшылася на 24,9%. Падробкі беларускіх рублёў скараціліся на 73,7%. У той жа час колькасць фальшывых расійскіх рублёў вырасла на 47,5%.

У даляры ЗША купюры ў 100 даляраў складаюць 86,4% падробак. $50 — 13,4%.

5 тысяч расійскіх рублёў — 84,7% усіх выяўленых падробак.

50 еўра — 63,2%.

Што да беларускага рубля, то банкноты ўзору 2009 года наміналамі 100 і 20 рублёў. На іх адсутнічалі элементы абароны.

Згодна са справаздачай, падробкі беларускіх рублёў сустракаюцца ўсё радзей, што можа быць звязана з паляпшэннем сістэмы абароны нацыянальнай валюты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула