БЕЛ Ł РУС

Літаратура

Выйшаў па-беларуску трактат Людвіга Вітгенштайна

22.01.2025 / 21:51

Nashaniva.com

Выдавец Раман Цымбераў у межах серыі «Галерэя чалавечай думкі» выпусціў «Логіка-філасофскі трактат» Людвіга Вітгенштайна ў перакладзе на беларускую мову Лявона Баршчэўскага, піша Bellit.info.

Людвіг Вітгенштайн (1889-1951) — аўстрыйска-брытанскі філосаф, які апублікаваў пры жыцці, па сутнасці, адзіную працу, «Логіка-філасофскі трактат». Тым не менш, ён займеў вызначальны ўплыў на філасофскую думку XX стагоддзя, а найперш на філасофію неапазітывізму і дзейнасць т. зв. Венскага гуртка.

Прадмова знакамітага логіка, матэматыка і філосафа Бертрана Расэла да першага выдання гэтай працы публікуецца тут у якасці пасляслоўя.

Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца філасофіяй.

Набыць кнігу можна ў Мінску ў «Акадэмкнізе», у ГЦ «Купалаўскі» пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41-42 (час працы з пн—пт 11—18.30, сб з 11—17, ндз 11—16), а таксама з дастаўкай па ўсім свеце праз сайт Kniger.by.

Чытайце таксама:

Эйсмант, Радзькоў, Пярцоў і Карлюкевіч напісалі кнігу пра Лукашэнку «Наш прэзідэнт»

Выходзяць па-беларуску «Марсіянскія хронікі» Брэдберы

Аб'явілі «экстрэмісцкімі» канал пра беларускае кіно і кнігі Шыбекі ды Дзеружынскага

Каментары да артыкула