БЕЛ Ł РУС

Літаратура

Тэатральная ініцыятыва перавыдала «Радзіва Прудок»

24.01.2025 / 19:16

Nashaniva.com

Прадзюсарская ініцыятыва Inexkult, якая займаецца перадусім тэатрам, перавыдала кнігу Андруся Горвата «Радзіва Прудок». Фундацыя заяўляе, што гэтым перавыданнем запачаткоўвае серыю кніг вакол тэатра, піша Bellit.info.

Дзякуючы ініцыятыве Inexkult былі адноўленыя паказы спектакля паводле кнігі Андруся Горвата, які першапачаткова ішоў на Малой сцэне Купалаўскага тэатра.

Новае выданне аздобленае новымі ілюстрацыямі і дапоўненае архіўнымі фотаздымкамі з сямейнага архіву Горватаў.

Набыць асобнік можна анлайн па спасылцы.

Чытайце таксама:

Беларуская літаратура: ілюзія, што ўсе пісьменнікі выехалі

«Горват з'ехаў, але пакуль нічому не канец». Пятро Кузняцоў расказаў, што цяпер з аднаўленнем палаца Горватаў у Нароўлі

«Гэта кніга, якую зараз пішу». Як аўтар бестселера «Радзіва Прудок» вяртае з нябыту Нараўлянскі палац

Каментары да артыкула