БЕЛ Ł РУС

Вайна

24-гадовы беларус трапіў ва ўкраінскі палон. Як ён апынуўся на вайне?

26.01.2025 / 17:22

Nashaniva.com

Яго ўзялі ў палон на першым жа баявым заданні.

Дзмітрый Ананчык. Скрыншот відэа праекта «Хачу жыць»

Украінскі праект «Хачу жыць» апублікаваў відэа з палонным беларусам, які трапіў у шэрагі расійскіх войскаў пасля працы ў Луганску.

24-гадовы Дзмітрый Ананчык скончыў калежд па спецыяльнасці токар — слесар па рамонце аўтамабіляў. У Беларусі працаваў у лагістычнай кампаніі, пасля ў будаўніцтве.

@nashaniva Беларус трапіў у палон #белорус #новостибеларуси #нашаніва #белорумы #минсксейчас #мова ♬ Documentary A moment of tension(871019) - RK Sound

У Луганск ён прыехаў працаваць на будоўлю памочнікам плітачніка. Да 20 снежня 2024-га павінен быў скончыць працу на аб'екце і ехаць назад, але паліцыя схапіла яго раней разам з «нелегальнымі грамадзянамі».

«Абулі, адзелі і адправілі на палігон», — апісвае Ананчык. Прызнаецца, што быў выпіўшы, таму пад прымусам падпісаў кантракт.

На паперы на кантракце ў расійскіх войсках ён лічыцца 10 снежня 2024 года. Яго ўзялі радавым стралком

19 снежня яго адправілі на першае баявое заданне — і мужчына адразу трапіў у палон.

«Таварыша забіла, а мяне ўзялі ў палон», — расказвае ён.

У Дзмітрыя маленькі сын, з жонкай ён у разводзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула