Вясна прыйшла. Заўтра ў Беларусі да +12°С
27.01.2025 / 12:24
Прагноз надвор'я па Беларусі на 28—30 студзеня.
У аўторак умовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць цёплая паветраная маса, якая паступае з паўднёвага захаду Еўропы. Пераважна без ападкаў. Днём +4..+10°С, па паўднёвым захадзе Беларусі паветра прагрэецца да +12°С. У Мінску +6°С.
У сераду месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу +2..+8°С, максімальная днём +5..+12°С.
У чацвер стане крыху халадней. Ноччу -1..+5°С, максімальная днём +4..+9°С.