БЕЛ Ł РУС

Культура

Kamunikat анансаваў выхад чатырох кніжных навінак

27.01.2025 / 14:54

Nashaniva.com

У 2025 годзе Беларуская інтэрнэт бібліятэка Kamunikat.org, што адзначае 25-гадовы юбілей, анансуе некалькі навінак, што пабачаць свет у найбліжэйшы час: Някляеў, Федарэнка, Карповіч і Кавалёў, піша bellit.info.

Падрыхтавана другое выданне рамана Уладзіміра Някляева «Гэй Бэн Гінон», што апавядае пра Беларусь і беларусаў, пра Янку Купалу, ягоны лёс і таямніцу ягонай гібелі ў гатэлі «Масква».

Апрача гэтага, пайшоў у друк новы раман Андрэя Федарэнкі «Сцэнарыст», у якім аўтар працягвае тэму аналізу прыроды творчасці, пачатую ў папярэдняй ягонай кнізе «Жэтон на метро». Гэта сапраўдны дэтэктыў і адначасова драма з непрадказальным фіналам.

У пачатку лютага мае выйсці таксама кніга Лявона Карповіча «Апавяданні паштовых марак пра Вялікае Княства». Гэта будзе незвычайнае падарожжа ў гісторыю нашай краіны.

Таксама рыхтуецца да друку зборнік п’есаў знанага беларускага драматурга Сяргея Кавалёва «Камедыя Юдзіфі». У кнігу ўвойдуць новыя п’есы Сяргея Кавалёва, напісаныя ў розных жанрах: гістарычная драма, філасофская камедыя, містычны дэтэктыў, гарадское фэнтэзі, казка-прыпавесць.

Пасля выхаду кнігі можна будзе набыць праз інтэрнэт-краму Kamunikat.shop

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула