БЕЛ Ł РУС

Нерухомасць

Як выглядае самы маленькі ліфт у Мінску. Дом, дзе ён знаходзіцца, ведаюць не толькі беларусы

28.01.2025 / 9:59

Nashaniva.com

Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка паказала ў тыктоку, як выглядае самы маленькі ліфт у горадзе. Змясціцца ў ім могуць усяго два чалавекі, лепш, каб спартовага целаскладу. 

Самы малы ліфт сталіцы знаходзіцца ў жылым шматпавярховіку па адрасе вуліца Кірава, 1. Гэты адзін з тых самых дамоў-веж, якія ўтвараюць так званую «браму Мінска».

@mgjh_go Самый маленький лифт в г.Минске#белорусскийтикток#жкх#жкхбеларусь#жкхминскофициально##жкхэтолюди#лифт ♬ Intro - The xx

Ліфт у гэтым доме быў пабудаваны па спецзаказе — стандартны размясціць было б праблематычна. Ліфт вядзе да 11 паверха «дома з гадзіннікам» і змясціцца ў кабіне могуць не больш за два чалавекі.

Цікава, што ў другой вежы ў «варотах Мінска» ліфт — звычайны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула