БЕЛ Ł РУС

Здарэнні

Мінчук у купленай кватэры знайшоў два трупы

28.01.2025 / 11:4

Nashaniva.com

У пачатку снежня ў міліцыю звярнуўся мужчына і паведаміў, што не змог трапіць у кватэру, якую ён набыў некаторы час таму. Былыя ўладальнікі на сувязь не выходзілі, на званкі не адказвалі, уваходныя дзверы ў кватэру былі замкнёныя знутры.

Пасля ўзлому замкоў і ўваходу ў кватэру ўладальнік выявіў трупы мужчын, «1986 і 1973 гадоў нараджэння ў стадыі гніласных змяненняў».

Спецыяліст Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Мінску пры аглядзе трупаў выявіў сляды ад ін'екцый. Для вызначэння прычын смерці былі прызначаныя судова-медыцынскія экспертызы.

Высветлілася, што былы ўладальнік кватэры разам са сваім сябрам набылі крышталічны парашок белага колеру і з яго дапамогай адзначылі ўдалую здзелку.

Смерць мужчын наступіла ад вострай інтаксікацыі метадонам, канцэнтрацыя якога адпавядала смяротнай. Ва ўнутраных органах загінулых таксама знайшлі фенабарбітал, трамадол, запіклон, прэгабалін, кветыяпін — многія з выяўленых рэчываў уключаныя ў Рэспубліканскі пералік наркатычных сродкаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула