БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Трагедыя ў Докшыцах: скончыла жыццё самагубствам 15-гадовая вясковая выдатніца

28.01.2025 / 18:32

Nashaniva.com

Дзяўчына сёння не прыйшла ў школу. Калі педагогі сталі шукаць вучаніцу, то даведаліся ад яе бацькоў пра трагедыю.

Школа №2 у Докшыцах. Фота: Вікіпедыя. 

Загінулая Маргарыта Г. вучылася ў 9 класе ў школе №2 імя Ульяны Крышталевіч. Ёй было 15 гадоў.

Знаёмыя з сітуацыяй характарызуюць дзяўчыну як старанную вучаніцу, якой прыходзілася працаваць нават троху больш за астатніх.

Маргарыта не жыла ў горадзе, а штодзень ездзіла на вучобу 15 кіламетраў са сваёй вёскі Тумілавічы. 

«Нібыта яна ў перадсмяротнай запісцы напісала, што з яе здзекаваліся ў школе», — паведамілі «Нашай Ніве» крыніцы.

У Беларусі працуе рэспубліканская тэлефонная «гарачая лінія» па аказанні псіхалагічнай дапамогі непаўналетнім, якія трапілі ў крызісную сітуацыю: тэлефон 8 801 100 16 11. У Мінску «тэлефон даверу» для дарослых +375 17 352 44 44, +375 17 304 43 70; для дзяцей і падлеткаў +375 17 263 03 03. Тэлефанаваць можна кругласутачна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула