БЕЛ Ł РУС

Свет

На мяжы з Беларуссю літоўскія памежнікі знайшлі 25-метровы тунэль кантрабандыстаў

30.01.2025 / 12:4

Nashaniva.com

Супрацоўнікі Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (VSAT) знайшлі падземны тунэль даўжынёй каля 25 метраў недалёка ад мяжы з Беларуссю. Мяркуецца, што ён выкарыстоўваўся для перавозкі кантрабанды. Тунэль быў знойдзены каля вёскі Пашальчыс.

Выяўлены тунэль і яго прыкладнае месца знаходжанне. Калаж: LRT.lt

Дарадца Службы аховы дзяржаўнай мяжы Гедрус Мішуціс у каментары LRT.lt пацвердзіў факт выяўлення тунэлю, аднак не раскрыў яго дакладнае месца і акалічнасці знаходжання.

«Паколькі распачатае дасудовае расследаванне, усе дэталі мы ўзгадняем з пракуратурай. Аднак у бліжэйшы час будзе апублікаваная афіцыйная заява з поўнай інфармацыяй», — дадаў Мішуціс.

Хоць пасля ўсталявання фізічнага бар'ера — ахоўнага плота з калючым дротам — на мяжы з Беларуссю барацьба з кантрабандай значна спрасцілася, злачынныя групы працягваюць шукаць новыя спосабы незаконных перавозак. Сярод новых метадаў — GPS-датчыкі, зашыфраваныя перамовы, паветраныя шары для транспарціроўкі кантрабандных тавараў. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула