БЕЛ Ł РУС

Свет

Дзяржсакратар ЗША: Няправільна было дазволіць людзям паверыць у тое, што Украіна здольная нанесці паразу Расіі

31.01.2025 / 12:43

Nashaniva.com

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа заявіў, што вайна ва Украіне павінна завяршыцца перамовамі, і абодва бакі павінны пайсці на саступкі. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю амерыканскай журналістцы Мегін Келі, піша Бі-бі-сі.

Фота: Jacquelyn Martin / AP

«Няправільна, што мы нейкім чынам прывялі да таго, што дазволілі людзям паверыць у тое, што Украіна здольная нанесці паразу Расіі, адкінуць усё да таго стану, які быў у 2012 або 2014 годзе, калі Расія захапіла Крым», — сказаў ён.

«Абодва бакі плацяць страшную цану ў гэтай вайне, абодва бакі разумеюць, што яны не дасягнуць сваіх максімалістычных мэтаў», — заявіў Рубіа.

Паводле яго слоў, «трэба правесці значную працу», «і толькі з ЗША пад кіраўніцтвам прэзідэнта Трампа гэта можа быць магчыма».

«Гэта не будзе проста і патрабуе пэўнага часу, але я ведаю, што ён рашуча настроены дасягнуць гэтага», — дадаў дзяржаўны сакратар.

Дональд Трамп падчас перадвыбарчай кампаніі сцвярджаў, што здольны хутка пакласці канец вайне ва Украіне, але пасля ўступлення ў пасаду пакуль не прыняў ніякіх крокаў, акрамя новых заяў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула