БЕЛ Ł РУС

Грамадства

У Гомелі галоўны трэнер баскетбольнай каманды пяць гадоў забіраў у гульцоў заробак і грошы на харчаванне

31.01.2025 / 20:6

Nashaniva.com

Трэнер тлумачыў паборы штрафамі і неабходнасцю закупкі абсталявання. Цяпер яму пагражае вялікі тэрмін.

Галоўнага трэнера адной з баскетбольных камандаў Гомеля абвінавачваюць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў, якое пацягнула цяжкія наступствы.

Праверка, якую правялі сілавікі, паказала, што гульцы каманды пяць гадоў — са жніўня 2019-га да лістапада 2024-га — аддавалі свайму трэнеру заробкі і падпісвалі недакладныя ведамасці аб атрыманні грошай на харчаванне, пішуць «Гомельские ведомости».

Памочнік пракурора Гомеля Валерый Старадубаў расказаў, што трэнер такім чынам атрымаў больш за 49 тысяч рублёў.

«Збор гэтых грошай трэнер тлумачыў штрафнымі санкцыямі за парушэнні спартоўцаў, неабходнасцю куплі абсталявання для трэніровак, унясення арэнднай платы за кватэры для жаночай каманды. Але гэтыя аргументы не адпавядалі рэчаіснасці», — адзначыў пракурор.

У снежні 2024 года на трэнера завялі крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 426 КК Рэспублікі Беларусь. Яму пагражае ад трох да дзесяці гадоў турмы.

Чытайце таксама:

Буйнога пастаўшчыка аштрафавалі за завышэнне цэнаў на агуркі

На Магілёўшчыне майстар ударыў падначаленага за нядбайнае стаўленне да інструмента — і атрымаў рэальны тэрмін

У Лідзе падпалкоўнік збіваў салдат тэрміновай службы за тое, што яны дрэнна працавалі на ягоным лецішчы

Каментары да артыкула