Расія ўдарыла ракетамі па Адэсе
31.01.2025 / 21:36
Мясцовыя каналы пішуць і паказваюць, што ў выніку расійскага ракетнага абстрэлу пашкоджаны элітны гатэль «Брыстоль» у цэнтры горада.
«Расійскі ракетны ўдар па Адэсе, па гістарычным цэнтры горада. Папярэдне — балістыка. […]
На шчасце, абышлося без ахвяр. Ёсць пацярпелыя, ім аказаная дапамога. Сярод людзей, якія былі ў эпіцэнтры ўдару, у тым ліку і нарвежскія дыпламатычныя прадстаўнікі», — пракаментаваў гэты ўдар прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.