БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Ці могуць у ЗАГСе адмовіць у рэгістрацыі шлюбу з-за дрэс-кода? Аказваецца, ёсць нюанс

2.02.2025 / 18:36

Nashaniva.com

Устанаўліваць абмежаванні на знешні выгляд маладых органы ЗАГСа не маюць права. Аднак існуюць агульныя патрабаванні.

ЗАГС не можа адмовіць у рэгістрацыі шлюбу, спасылаючыся на дрэс-код.

Пералік перашкод для заключэння шлюбу вызначаны Кодэксам аб шлюбе і сям’і. Аднак ніякага дрэс-кода ці абмежаванняў па форме адзення маладых законам не прадугледжана, паведамілі ў Галоўным упраўленні юстыцыі Гомельскай вобласці.

Устанаўліваць абмежаванні па дрэс-коду самастойна органы ЗАГСа не маюць права. Гэта прывяло б да парушэння права чалавека на свабоду самавыяўлення, лічаць чыноўнікі. Але ёсць нюанс: форма адзення павінна адпавядаць «нормам маралі і этыкі».

Таксама ва ўпраўленні юстыцыі растлумачылі, ці можна падаць заяву на рэгістрацыю шлюбу без аднаго з будучых мужа і жонкі. Гэта магчыма, калі прысутнасць жаніха або нявесты ўскладнена: напрыклад, ён або яна жыве ў іншым горадзе ці краіне, знаходзіцца на лячэнні, праходзіць тэрміновую вайсковую службу.

Заява ў такім выпадку ўсё роўна павінна быць падпісана абодвума асобамі, якія ўступаюць у шлюб. Подпіс адсутнага павінен быць засведчаны супрацоўнікам ЗАГСа або натарыусам і змацаваны гербавай пячаткай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула