БЕЛ Ł РУС

Эканоміка

У Беларусі стварылі сухое марожанае

3.02.2025 / 12:7

Nashaniva.com

Беларускія навукоўцы распрацавалі сухую сумесь, з якой можна зрабіць марожанае, паведамілі ў эфіры «Беларусь 1».

Ілюстрацыйнае фота

Сумесь неабходна змяшаць з вадой і заліць у фрызер. Такое марожанае разам з абсталяваннем уключылі ў рацыён беларускіх палярнікаў у Антарктыдзе.

Паводле слоў загадчыцы лабараторыі Інстытута мясамалочнай прамысловасці НАН Беларусі Кацярыны Бяспалавай, па складзе прадукт амаль не адрозніваецца ад звычайнага марожанага.

Сумесь робяць так, каб пасля аднаўлення яна была аналагічнай традыцыйнаму марожанаму і адпавядала ўсім нацыянальным міждзяржаўным стандартам.

Распрацоўка сухога марожанага заняла некалькі гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула