БЕЛ Ł РУС

Грамадства

У Кобрыне за ўдзел у пратэстах судзяць адразу чатырох чалавек

5.02.2025 / 12:21

Nashaniva.com

У судзе Кобрынскага раёна 5 лютага пачалі судзіць чатырох чалавек за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе: Івана Бурліка, Віктара Вярбіцкага, Аляксандра Дзмітрука і Івана Літвіна, піша «Вясна».

 Іх абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Гэта другі працэс у горадзе з 2020 года паводле «народнага» артыкула.

У 2024 годзе сілавікі перыядычна ладзілі рэйды ў Кобрыне за ўдзел у пратэстах чатырохгадовай даўніны. Так, напрыканцы жніўня затрымалі Івана Літвіна (на фота), якога цяпер судзяць.

Справу разглядае суддзя Аляксей Кміта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула