БЕЛ Ł РУС

Усяго патроху

Хлопец падняў дзяўчыну на рукі, упаў — і апынуўся на інвалідным вазку. Але не здаецца

6.02.2025 / 13:27

Nashaniva.com

Мінчук Андрэй Бабінскі перажыў цяжкую траўму, пасля якой знайшоў сябе ў паралімпійскім спорце.

Фота: andrey_iskov / Instagram

Да 2017-га Андрэй Бабінскі жыў звычайным жыццём. У чэрвені таго года, пасля паспяховай летняй сесіі, 19-гадовы хлопец выйшаў на шпацыр з сябрамі. У нейкі момант ён падняў на рукі сваю дзяўчыну, спатыкнуўся і ўпаў. Хлопец моцна ўдарыўся галавой і шыяй, вынік — закрыты аскепкавы пералом шыйных пазванкоў з ударам спіннога мозга.

Андрэй расказвае ў тыктоку, што адразу пасля падзення дактары не надта верылі ў яго перспектывы — маўляў, калі і выжыве, усё роўна не здолее вярнуцца да паўнавартаснага жыцця, будзе паралізаваны. Што да дзяўчыны, якую ён падняў на рукі ў той самы дзень, то яны з Андрэем разышліся хутка пасля яго трагічнага падзення.

@andrey_iskov Поддержать меня можно в шапке профиля, а так же не забудь подписаться Ты Можешь Больше Просто Поверь #травма #шея #девушка #новаяжизнь ♬ оригинальный звук - OMUT

І тым не менш хлопец здолеў адаптавацца да новага жыцця і прыняць сваю інваліднасць. Андрэй прайшоў праз шмат рэабілітацый. На сёння ён карыстаецца інвалідным вазком, таму што ногі ў яго паралізаваныя, таксама ў хлопца дрэнна дзейнічаюць пальцы на руках. 

Андрэй займаецца паралімпійскім спортам і змог атрымаць званне майстра спорту — ён кідае булаву. Атрымалася выйсці на міжнародны ўзровень: у чэрвені 2024-га Бабінскі паўдзельнічаў у паралімпійскіх спаборніцтвах у Парыжы, дзе заняў другое месца ў сваёй катэгорыі.

У сацсетках хлопец публікуе шмат кадраў са звычайнага жыцця: напрыклад, відэа з канцэртаў, падарожжаў і спартовых спаборніцтваў. Ён заўзее за хакейнае мінскае «Дынама». 

@andrey_iskov Поддержать меня можно в шапке профиля, а так же не забудь подписаться Ты Можешь Больше Просто Поверь #травма #шея #девушка #новаяжизнь ♬ МУЗЫКА ТИК ТОКА ПОДПИШИСЬ - ФАНТАЗЁР☑️ МУЗЫКА ТОП ЗВУКИ ☑️

Пра адукацыю Андрэй таксама не забывае — напрыклад, ён кажа, што ведае некалькі моваў праграмавання. А яшчэ ў яго атрымалася знайсці каханне, і ў адным з ролікаў хлопец згадвае «доўгачаканае папаўненне».

Для Андрэя мэта тыктоку — расказваць і паказваць на ўласным прыкладзе, што такі дыягназ, як у яго — гэта не прысуд. Цяпер хлопец мае 418 тысяч падпісчыкаў.

Акрамя ўласнага жыцця, ён часам дзеліцца рознымі думкамі пра свой стан і яго прыняцце:

«Адзін момант змяніў маё жыццё, і я зразумеў — варта толькі інакш паглядзець на рэчы, і жыццё пацячэ ў іншым кірунку».

Чытайце таксама:

«Чаму пад выглядам трохпакаёвых кватэр сталі прадаваць двухпакаёвыя?» Блогерка крытыкуе рынак нерухомасці

Тыкток у захапленні ад працавітасці гэтага беларуса: два гады ён біўся над тым, каб вывесці ідэальную «салодкую бульбу»

Дзяўчына арандавала на дзень народзінаў замак пад Мінскам — і ўзарвала тыкток

Каментары да артыкула