УСУ пачалі новы наступ на Курскім кірунку
6.02.2025 / 13:44
Раніцай 5 лютага каля 500 украінскіх вайскоўцаў распачалі контрнаступ з пасёлка Махноўка ў Суджанскім раёне ў кірунку Бялоўскага раёна Курскай вобласці.
Мэтай гэтага ўдару, як мяркуецца, з'яўляецца вяртанне кантролю над Чаркаскай Канапелькай, выхад у тыл і забеспячэнне трасы для паставак з Сум. Паведамляецца, што ўкраінскія сілы ўжо абышлі Чаркаскую Канапельку.
Зараз ідуць цяжкія баі ў раёне Махноўкі. Уланок, магчыма, пад кантролем украінскіх сіл.
Z-ваенкары лічаць, што мэта ўдару — вярнуць Чаркаскую Канапельку, выйсці ў тыл і забяспечыць трасу для забеспячэння групоўкі з Сум.
Ужываецца бранятэхніка, расіяне выкарыстоўваюць дроны з оптавалакном, бо надвор'е неспрыяльнае для ўжывання звычайных FPV-дронаў.
УСУ задзейнічалі «прыбіральнік мін», танкі і бранятэхніку: каля 10 ББМ, чатыры танкі і два тралы. Па жывой сіле: украінцы прадстаўленыя мінімум 500 чалавек сіламі трох батальёнаў.