БЕЛ Ł РУС

Каханне і сэкс

Псіхолаг: Мужчынам лепш не ставіць фота з шашлыком на сайце знаёмстваў

6.02.2025 / 20:32

Nashaniva.com

А што прываблівае жанчын?


Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

«Найперш увага падае на фота, таму важна, каб у профілі былі якасныя здымкі, дзе вас добра бачна», — раіць псіхолаг Таццяна Любіна.

Не варта, лічыць яна, выкарыстоўваць фота:

Што да «шашлыкоў», то падобнае меркаванне выказала практыкуючая псіхолаг Аляксандра Мілер. Яна адзначае, што фота з шашлыком можа стварыць уражанне банальнасці і павярхоўнасці. Паводле яе, такія здымкі паказваюць адсутнасць унікальных хобі або інтарэсаў.

Ці сапраўды рост важны?

Так, для некаторых жанчын гэта мае значэнне, асабліва для высокіх, якія не хочуць сустракацца з мужчынамі, ніжэйшымі за сябе — тлумачыць Любіна і дадае: «Аднак агульнае ўражанне ад фота важнейшае. Прамяністая ўсмешка, упэўненасць і абаяльнасць могуць адыграць вырашальную ролю».

Фінансавы статус і аўтамабіль

Некаторыя жанчыны звяртаюць увагу на наяўнасць аўтамабіля і аксесуары. Але не варта выдаваць сябе за больш паспяховага чалавека, чым ёсць насамрэч: фальш і празмерныя перабольшванні хутка становяцца відавочнымі.

Гумар і арыгінальнасць

Па анкеце можна адразу зразумець, ці ёсць у мужчыны пачуцце гумару. Арыгінальныя і самаіранічныя фразы могуць значна павялічыць шанцы на поспех.

Напрыклад, замест стандартных паведамленняў можна напісаць нешта кшталту: «Я не запрашу цябе есці слімакоў у Парыжы, але гатовы купіць самую вялікую цукровую вату ў цырку». 

Калі жанчына ўсміхнулася, чытаючы апісанне, яна, хутчэй за ўсё, адкажа.

Супольныя інтарэсы і хобі

Жанчыны часта звяртаюць увагу на агульныя інтарэсы, бо яны могуць стаць добрай асновай для зносін. Калі вы займаецеся спортам або захапляецеся пэўнай тэмай, абавязкова пазначце гэта ў сваім профілі.

Як весці перапіску?

Лёгкая, вясёлая размова і ненадакучлівы флірт — ключ да паспяховых зносін.

Не пішыце занадта часта і не крыўдуйце, калі адказ не прыйшоў імгненна.

Калі запрашаеце на спатканне, бярыце ініцыятыву ў свае рукі: «Сустрэча ў 19:00, дай свой нумар, дашлю дакладны адрас рэстарана».

Дык якія фота лепш за ўсё выкарыстоўваць?

Якасныя фатаграфіі, арыгінальнае апісанне і натуральнасць — зарука поспеху на сайтах знаёмстваў. Жанчыны шануюць адкрытасць, гумар і супольныя інтарэсы.

А найважнейшае — будзьце сабой!

Чытайце таксама:

«Ужо назбірала гарэм з арабаў і туркаў, але які сэнс?» Беларуска пра тое, як шукае мужа на сайтах знаёмстваў

«Са мной усё проста і бясплатна». Адшукалі беларусаў, якія, як Дураў, хочуць дзяліцца спермай і пакідаць шмат нашчадкаў

Не толькі Tinder. Дзе цяпер шукаць пару — на ўсё жыццё і на адну ноч

«На першае спатканне прывёз 53 ружы». Як жанчына ў свае 50+ знаёміцца ў інтэрнэце

Каментары да артыкула