БЕЛ Ł РУС

Здарэнні

У Брэсце таксі збіла мужчыну на электрасамакаце

7.02.2025 / 0:12

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся раніцай 5 лютага на вуліцы Гарадской у Брэсце. Мужчына на электрасамакаце трапіў пад колы таксі і атрымаў цяжкія траўмы, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Фота: Следчы камітэт

23-гадовы кіроўца таксі пры абгоне грузавіка выехаў на сустрэчную паласу і збіў электрасамакат, якім ехаў 45-гадовы жыхар Брэсцкага раёна.

У выніку ДТЗ самакатчык атрымаў цяжкія траўмы, яму аказваецца медыцынская дапамога.

Папярэдне ўстаноўлена, што пацярпелы кіраваў электрасамакатам на праезнай частцы.

У дачыненні да кіроўцы таксі завялі крымінальную справу па ч. 2 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання) Крымінальнага кодэкса. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула