Каментары да артыкула

«Гэта разумее нават Зянон Пазняк». БелТА выпусціла артыкул з кампліментамі старой апазіцыі

  • Усё правільна сказаў
    22.01.2025
    «Пазняк лічыць, што цяперашняя апазіцыя сваімі дзеяннямі толькі шкодзіць беларускаму народу. Паводле яго слоў, Еўрасаюз шляхам эканамічных санкцый праводзіць паслядоўную палітыку знішчэння Беларусі, а «ўсе гэтыя спадары шольцы і іншыя» выдатна разумеюць, што робяць, і падтрымку ім аказваюць офісы так званай сучаснай апазіцыі. «Каго вы душыце? Сваю дзяржаву, свой народ!»

    Усё правільна сказаў Пазьняк. Так і ёсць. А колькі людзей падставілі рознымі падставамі....
  • Янка
    22.01.2025
    Усё правільна сказаў, А колькі дакладна людзей падставілі? Адкуль у вас инфармацыя?
  • Дзя Куй
    22.01.2025
    Без адабрамса сябраў секты святога зянона мы б не здолелі самі прааналізаваць прачытанае і вызначыць, правільна ён сказаў ці не :)
  • Тутэйшы
    22.01.2025
    Народ не валодае уладай, не збірае падаткі, не прымае законы. Дык чаму санкцыі супраць народа?
  • Тшэба
    22.01.2025
    Тутэйшы, бо народ вырашае свой лёс. Усе рэпрэсіі, усе злачынствы рэжыма - гэта робіцца рукамі народа. Мы усе нясем адказнасць за тое, што адбываецца ў Беларусі.
  • G
    22.01.2025
    Тутэйшы, народ працуе на заводах, народ няздольны нават страйк правесці, супраць каго яшчэ ўводзіць санкцыі. Казалі ў 20м давайце не выйдзем на працу хаця б 3 дні. Толькі разам, усёй краінай. Не, па васкрысенням пасля абед будзем хадзіць са сцяжкамі. Камон, кожны народ ватры свайго кіраўніка.
  • Сымон
    22.01.2025
    Тутэйшы, калі народ дазваляе існаваць бягучай уладзе праз канфармізм і абыякавасць - гэта не народ, а несуб'ектнае насельніцтва, якое змяняла голас і свабоду на жабрацкі сацпакет. І гэтая ўлада зараз робіць суседзям мякка кажучы непрыемнасці. Любыя санкцыі непазбежна чапляюць насельніцтва. Калі вы няздольныя ціснуць на ўладу ў сваёй краіне - з чаго вы вырашылі, што маеце права абвінавачваць у чымсці ўлады іншых вольных краін?
  • З іншай рэальнасці
    22.01.2025
    Тутэйшы, Даўно вы не былі ў Беларусі, спадар. Глыбінны народ пляваць хацеў на вашыя санкцыі. Рэальна, усім па барабану. Так адкуль столькі стогнаў??
  • Imię
    22.01.2025
    Тшэба, по этой же логике крепостные сами виноваты в том, что они крепостные и ущемлены в правах
  • Отэтада!...
    22.01.2025
    Тшэба, от эта да!... Народ сам сябе пабіў да чарнаты, сам сябе ў аўтазакі пакідаў, сам сябе на Акрэсціна завёз, сам сабе турэмныя срокі паназначаў....
    А дзе ў гэты час былі карнікі рэжыму? І розныя расейцы тыпу міністра МВД Юрыя Караева, які кіраваў здушэннем пратэстаў, ці расіянкі маёра Дарьи Ласкавневой, якая катуе беларускіх палітвязняў у Бабруйскай калоніі?
  • Яніна
    22.01.2025
    Тшэба, ага, казачнік. Вось прыклад - карэйскі народ, які раздзялілі 80 гадоў таму. Іх выбар быў, кажаш?
  • Страйк
    22.01.2025
    G, санкцыі ўводзяцца як раз супраць тых прадпрыемстваў, якія ў 2020м годзе страйкавалі.
  • Яніна
    22.01.2025
    G, і вы таксама. Успомніце пра гэта, калі захварэеце - а лекі пад санкцыямі. Вы ж у Беларусі? Ці не? А калі не, дык вяртайцеся і атрымайце асалоду ад санкцый.
  • Cosa N
    22.01.2025
    G, от не трэба пра страйк, маўляў гэта віна народа. Калі народ заклікалі выходзіць на пратэсты - народ выходзіў і пратэставаў сотнямі тысяч. Адбыліся сотні, тысячы шэсцяў, пікетаў, інсталяцый, малых і вялікіх. Жнівень, верасень, кастрычнік 2020-га. І калі напрыканцы кастрычніка, калі ўжо разганялі апошніх, ўсё ж быў абвешчаны страйк, ясная справа, што народ, да таго часу ўжо пабачыўшы і адчуўшы паразу, на страйк не пайшоў. Што ж лідары страйк адразу ў жніўні не абвясцілі, дзе яны былі? А цяпер народ не такі.
  • нахабная хлусьня
    22.01.2025
    Яніна , што вы хлусіце, усе санкцыіі вядомыя. назавіце хоць адну санкцыю на лекі і кім яна уведзена.
  • жэўжык
    22.01.2025
    Яніна, менавіта лекі не пад санкцыямі, аб гэтым казаў Латушка на сваім ютуб канале - https://www.youtube.com/watch?v=3Ha8ufkVWN8
  • Эмігранту
    22.01.2025
    Сымон, у 2020м годзе казалі, што 97% супраць Лукашэнкі, а зараз вы іх усіх запісалі ў "несуб'ектнае насельніцтва, якое змяняла голас і свабоду на жабрацкі сацпакет".
    Ну "дзякуй" вам за такую "падтрымку" людзей, што засталіся ў Беларусі, спадар эмігрант.
  • Жора
    22.01.2025
    Сымон, калі Вы пішаце "вы" ("вы няздольныя ціснуць на ўладу ў сваёй краіне" замест "мы няздольныя ціснуць на ўладу"), Вы ўжо сябе відавочна адасобілі ад беларускага народа, Беларусі, яе праблем і будучыні. І калі адасобілі, то чаму Вы вырашылі, што маеце нейкае права даваць парады і ацэнкі тым, хто застаўся? Разбяромся бяз вас. Вы - ніхто, нейкі ноўнэйм аўтсайдэр, які не плануе нічога мяняць. І так, гэта можна канстатаваць толькі на падставе аднаго ўжытага слова "вы".
  • Сымон
    23.01.2025
    Эмігранту, хто казаў пра 97 адсоткаў - у таго і пытайцеся. Я больш веру у лічбы, злітыя Коршунавым ў красавіку 2020 і ацэнкі "Голаса" на узроўні 55-70 адсоткаў. Я асабіста ведаю шмат тых, хто можа і незадаволены рэжымам, але ніколі нічога супраць не рабіў і рабіць не збіраецца, бо "всё равно ничего изменить не возможно", хто нават пасля лютага 2022 і Бучы і дагэтуль сцвярджае, што ва Ўкраіне "Не всё однозначно", але незадаволены заходнімі абмежаваннямі і шчыра абураецца "А меня то за что?!"
  • Хунвэйбінчыкі
    22.01.2025
    "Менавіта народ вырашае, якая ўлада яго задавальняе і якіх лідараў ён выбірае. Гэта разумее нават Зянон Пазняк.", - нахлусіў і прыкрыўся Пазьняком :) Якія ж яны мярзотныя і крывадушныя, гэтыя лукашысты.
  • O tempora, o mores!
    22.01.2025
    Дажыліся, што БелТА хваліць Пазняка, які быў галоўным ворагам Лукашэнкі і іншых прарасейскіх, а Наша Ніва (асабліва Мікола Бугай) яго рэгулярна крытыкуе.

    Паварот пасля 2020.
  • FF
    22.01.2025
    Малойцы, БелТА! Выдатна згулялі на тэзісе «Пазняк – агент уплыву Лукашэнкі», які так бяздумна прасоўваюць на эміграцыі. Зараз падхопяць і зробяць Пазняка галоўным лукашыстам.

    Да такіх людзей пытанне. Чаму выступаць супраць палітыкі штабоў для вас = быць лукашыстам?

    Узяць Пазняка, дык ён яшчэ ў 90-я тлумачыў усім сутнасць лукашызму, пакуль хтосьці галасаваў за яго ці быў ягоным міністрам. Ён рэгулярна, як ніхто іншы, тлумачыць існасць вусатай пачвары з самых рэзкіх пазіцый (чамусьці Мікола Бугай пра гэта не піша). Але калі ён крытыкуе санкцыі і антыбеларускія дзеянні штабоў, то раптам становіцца лукашыстам. Дзе логіка?

    Санкцыі пакуль нашкодзілі толькі беларускаму народу і Беларусі, а не лукашыстам. Значыць, штабы працуюць супраць краіны. А асабіста для мяне, калі палітык працуе супраць сваёй краіны, ён сканчаецца як палітык. Гэта не палітычнае нішто, як ацэньваў Пазняк аднаго чалавека. Гэта палітычныя шкоднікі. Яны, як і лукашэнка, сёння працуюць супраць паўнавартасна незалежнай і нацыянальна свядомай Беларусі.
  • Усё так
    22.01.2025
    FF, усё так, як вы напісалі. Няма чаго дадаць.
  • .
    22.01.2025
    Значна прасцей. Прапаганда падтрымала Пазняка, таму што Пазняк падтрымаў прапаганду. (Па пытанню санкцый).
    Усё. Паглядзіце, што такое лязо Окама.
  • Вадя
    22.01.2025
    ., Санкции не являются пропагандой. Позняк не поддерживает политику европейских и иных санкций. Причём здесь пропаганда? А вот санкции, в первую очередь,приводят к обнищанию населения, а не власти? Нужны примеры? Пожалуйста : Иран, КНДР....
  • Макиавелли с Лениным
    22.01.2025
    Вадя, Чем хуже народу, тем ближе революционная ситуация. Готовьтесь к революции, становитесь революционерами. Ваш Ленин.:))
  • .
    22.01.2025
    "Прапаганда" = "лукашэнкаўская прапаганда" у маім паведамленні.
    Скажу яшчэ прасцей: лукашэнкаўцы падтрымалі Пазняка, бо ён падтрымаў лукашэнкаўцаў (па пытанню санкцый).
    І для тых, хто забывае пачатак і сутнасць трэда: FF шукаў тут нейкія трэція сілы: эміграцыю, штабы. Не патрэбныя яны для тлумачэння. Пазняк атрымаў рэакцыю такую, да якой сам паслядоўна рухаўся.
  • Вадя
    22.01.2025
    Макиавелли с Лениным , Нет, уж, на фронт я не пойду. Я весь израненный на гражданской войне, перенёс две операции...А если сурьезно-не то теперь время санкциями кидаться, исчезнет буферная зона между Добром и Злом для этих бесполых...
  • даведка
    22.01.2025
    Нужно обязательно добавлять звание этого депутата — полковник Николай Бузин.
  • Плюс
    22.01.2025
    Добра, што лукашэнкаўцы пачалі глядзець Пазьняка. Можа ў галаве штосьці прасвятлее і не будуць здаваць краіну маскалям.
  • Што тут няпраўда?
    22.01.2025
    барацьба за гранты — гэта шлях у нікуды
  • Усё так
    22.01.2025
    Што тут няпраўда?, калі ўлада зменіцца, то грантаў больш не дадуць. Значыць грантавыя дзеячы не зацікаўленыя ў змене рэжыму.
  • fdghh
    22.01.2025
    Если тебя хвалят или поддерживают пропагандисты это повод задуматься ,если ты политик,а нам сделать выводы на будущее.
  • Пытанне
    22.01.2025
    fdghh, а калі ты РОБІШ, тое, што выгадна прапагандыстам?
    Напрыклад, кліча прыйсці на выбары Лукашэнкі, як гэта робіць Павел Латушка.
    То як ацаніць такога дзеяча? Якія пра яго трэба зрабіць вывады?
  • адказ
    22.01.2025
    Пытанне , - выгадна? - ужо забыліся як чальцы выбарчых камісій у 20м вылазілі праз вокны ці выязджалі з выбарчых участкаў з дапамогай АМАПу? А чаму? Таму што людзі прышлі на выбарчы участак!
  • Яўка гэта не пратэст
    23.01.2025
    адказ, і што, калі 26.01. людзі па закліку Латушкі прыдуць на ўчасткі і паставяць крыжык, то чальцы выбарчых камісій палезуць у вокны? Не, не палезуць.
    У 2020м палезлі, бо стаялі натоўпы людзей вакол школ.

    А тое, што прапануе Латушка - зайсці, паставіць крыжык і пайсці дамоў, толькі яўку робіць для рэжыма.

    Рэжым баіцца пратэстаў. А іх ня будзе, і Латушка не заклікае да пратэстаў і іх не арганізуе.
  • Барадзед
    22.01.2025
    Зянон понимал главенство народа в 90-е, когда кремль и лукашисты отнимали у него (Зянона) власть и понимает это сейчас, когда на выборах мнение народа никто не спрашивает и разгоняет этот народ дубинками. Может это никакой не народ?
  • Гвіздабол
    22.01.2025
    Барадзед, зянон зьбяжаў у 90х. Сцыклявы ен
  • Пытанне
    23.01.2025
    Гвіздабол, а ўсе астатнія збеглі неяк па іншаму? Латушка як збег? Ціханоўская як збегла? Увесь офіс Ціханоўскай як збег?
    Не "сцыклява"? (ваша лексіка) А як? Смела?
    Вы ж бачыце, што ваш стары аргумент супраць Пазьняка больш не працуе.
    Бо ў 2020м збеглі ўсе.
  • Барадзед
    22.01.2025
    НАРОД - ЭТО ДОМИНИРУЮЩАЯ СИЛА в первую очередь, а не просто толпа зевак на городской площади. Запомните, это важно.
  • Это был бы сильный ход
    22.01.2025
    Подсуетились бы и пригласили в рамках "Марафона единства" Позняка на белорусское телевидение, взяли у него интервью.
    А как бы Зенон Станиславович обрадовался!
  • дада
    22.01.2025
    Это был бы сильный ход, и наградили бы орденом. Качанова бы к примеру вручила. Радости то было бы!
  • а еще
    22.01.2025
    Это был бы сильный ход, можно устроить на белорусском ТВ типа дуэли старая-новая оппозиция. Ну и пригасить его чтобы он взял интервью и вывел бы на чистую воду как агента, например, Бабарику или тех кто от ЕС. Гладкая явно так как он не сможет. Многим бы сразу стало все понятно!
  • Паслядоўнасць
    22.01.2025
    Пытанне да Міколы Бугая і Нашай Нівы, ці будзеце крытыкаваць таксама іншых прадстаўнікоў апазіцыі, якія выступаюць за зняцее санкцыі? Напрыклад бабарыканцаў?

    Ці справа ў тым, каб рэгулярна пісаць пра "злога" Пазняка, у тым ліку з выкарыстаннем адпаведных загалоўкаў?
  • Карціна маслам!
    22.01.2025
    Паслядоўнасць, Пазьняку да злосці, як Маску да Марса. Каб Пазьняк сам не нарываўся са сваімі грубасцямі, то ніхто б і не ўзгадаў самотнага амерыканскага пенсіянера. А так цяпер маем нагоду для горкага смеху.
    На большае не цягнуць пазьнякоўскія суперрэвалюцыйныя "ах! " і "ох!" і старая жвачка пра агентуру.
    Са сваім невылечным жаданнем ўсіх здзівіць, пусціць пыл ў вочы Пазьняк дакаціўся да прапаганды БелТА, дзе яго цытуюць ў грэблівай форме "... нават Пазьняк зразумеў.."
    Разумею, пэўным асобам цяпер цяжка прызнацца, што маліліся міма, але... Глядзіце і думайце самі
  • Гвіздабол
    22.01.2025
    Карціна маслам! , жвачка про Германію тоже задолбала. Может для него і Ханс Георг Вік еще жив
  • Пазняк супраць драпежнага Маскоўскага імперыялізму ў першую чаргу
    22.01.2025
    " Зянон Пазняк, які ў нядаўнім інтэрв'ю на YouTube заявіў, што неабходна «ўступаць у перамовы» і дамагацца зняцця санкцый з Беларусі, у першую чаргу з «Белавія», — кажа ён."

    згодны так, а што ёсць іншы шлях ?

    Пазняк супраць драпежнага Маскоўскага імперыялізму ў першую чаргу , тут я на 100% згодны таксама
  • адказ
    22.01.2025
    "Пазняк супраць драпежнага Маскоўскага імперыялізму"???

    З 1 ліпеня 2011 Беларусь і расія у адной мытнай прасторы. Гэта значыць што няма розніцы якім шляхам завозіцца тавар - праз Мурмаск ці праз Брэст. Далей тавар вольна перамясчаецца па усей мытнай прасторы. І ракеты, вырабленыя з гэтых тавараў ляцяць і забіваюць украінцаў. Дастаўка тавараў самалётам гэта самы хуткі і просты спосаб.
    «Гэта разумее нават Зянон Пазняк». ---І калі ён гэта разумее то хто ён?
  • Пазняк супраць драпежнага Маскоўскага імперыялізму ў першую чаргу
    22.01.2025
    адказ,

    Індыя, Арменія, робяць тое самае пры гэтым іх ніхто ў (sa) агрэсары не залічыў чаму ? усе вашы імперскія казкі добра ведаю , пры гэтым РБ&ВКЛ дзеля мяне на 1 месцы таму , ваша імперыя рухаецца да дэкаланізацыя , а мы РБ&ВКЛ а хаты ў НАТА&ЭЗ!

    PS
    Пазняк супраць драпежнага Маскоўскага імперыялізму ў першую чаргу , тут я на 100% згодны таксама !!
  • Жора
    23.01.2025
    адказ, Белавія таксама возіць часткі да ракетаў? Нонсэнс жа. Чаму так цяжка прызнаць, што санкцыі да Белавіі гэта 100% санкцыі да беларускага народа, ягонай мабільнасці, і ні да каго-ні да чаго болей?
  • Нейкае абы што
    23.01.2025
    адказ, Белавія возіць "тавары для вырабу ракет"? Нейкае абы што пішаце.
    Белавія гэта кампанія па перавозцы авіяпасажыраў. То бок людзей, а не тавараў.
    У вас ужо з людзей ракеты робяць?
  • Жора
    22.01.2025
    Як казаў Васіль Быкаў, Гітлер таксама штаны насіў - дык што, цяпер не насіць?

    БТ таксама за зняццё санкцый - дык што, цяпер адключыць розум і аналітыку і працягваць тупое зліццё ўласнае краіны ў Расею, толькі таму што БТ таксама "за"?
  • Гвіздабол
    22.01.2025
    Жора, яна зьлітая ўжо даўно і ня Сьветкамі.
  • Гвіздабол
    22.01.2025
    Санкцыі былі ўведзены за самалетнае пірацтва і ўдзе у вайне - вінаваты ў ніх рэжым.
    Навошта Зеня пераводзіць стрэлкі на Сьветку?
    Сьветка не зможа санкцыі зьняць, бо Бербокі іх адпрацавалі і забылі пра ніх. Усе. Кропка.
    Цыган праўда пра шантаж ядзернымі ударамі і эміграмі зноў і зноў крычыць. Але і тут Сьветка невінаватая.
    Падазрона што Зеня стрэлкі за санкцыі з рэжыма на Сьветку пераводзіць. Зеня скажы ты ім - не будзе адмены ні ў якім разе.
    Пачытай Трампа свайго ці што.
    Дзіўна што Зеня гэты форум не чытае.
  • Cosa N
    22.01.2025
    Гвіздабол, выбачайце, але масавая эміграцыя колькасцямі ў сотні тысяч пачалася менавіта ў 2020 пасля супольных гульняў трох штабоў і рэжыму. Тут на НН быў артыкул - за чатыры гады (2020-2023) беларусы атрымалі каля 800 тысяч першых відаў на жыхарства ў Еўразвязе. Разам з 2024 годам вельмі імаверна будзе пад мільён. Так, зліццё краіны пачалося раней, але менавіта гэты з'ехаўшы мільён можа быць апошнім і асноўным цвіком у зліццё, бо краіна - гэта тэрыторыя і людзі, а паехалі самыя маладыя-актыўныя-адукаваныя... лепшыя! Гэта паўтаруся, ёсць супольны вынік гульняў з рэжымам штабных (офісаў, кабінетаў, дэмакратычных лідараў - называйце як хочаце) - гульняў у "мірны пратэст" і "пайсці прагаласаваць і святкаваць перамогу". Ці ўзяў хоць адзін лідар 20-га года адказнасць за згублены для краіны чалавечы капітал? І што робіцца для таго, каб спыніць далейшыя страты? Заклікі да новых санкцый?
  • Жора
    22.01.2025
    Гвіздабол, самалётнае пірацтва (з расейскімі агентамі на борце), мігранты (з расейскімі візамі), саўдзел у вайне (з расейскімі войскамі) - гэта ўсё ВЫНІК інтэграцыі з Расеяй. А першапрычына - сама інтэграцыя. Дакладней, гібрыдная вайна Расеі супраць беларускай дзяржавы і незалежнасці. Паглынанне, замаскіраванае пад інтэграцыю. І што Вы супрацьпастаўляеце гэтай інтэграцыі-гібрыднай вайне? Далейшае ўзмацненне санкцый, якое толькі надалей узмацняе інтэграцыю і паглынанне, то бок толькі ўзмацняеце ПЕРШАПРЫЧЫНУ.
    Час бы ўжо галаву ўключыць, не?
  • Нейкае абы што
    23.01.2025
    Гвіздабол, санкцыі супраць Беларуськаліы былі ўведзеныя "за самалетнае пірацтва і ўдзел у вайне"? Дык вайны ж яшчэ ніякай не было, калі Латушка з Ціханоўскай і Радзінай дамагаліся накладання санкцый на Беларуськалій.
  • да
    23.01.2025
    Жора, вы неаднаразова схлусілі ў сваім пасце. Практычна ў кожнай фразе. Ведайце, санкцый будзе больш і больш. Прычына-ЗША і Еўропа не хочуць мець справу з хлусамі. Рана ці позна ўезд вам у ЕС або ЗША будзе зачынены на 100%. І гэта справядліва.
  • Усё так
    23.01.2025
    Жора, усё так, як вы напісалі.
  • Жора
    23.01.2025
    да, дайце пару прыкладаў хлусні ў маім пасце, калі ласка. Калі практычна ў кожнай фразе, шмат часу не зойме, напэўна?
  • да
    23.01.2025
    Жора, пра арганізацыю міграцыі в 2021 піша НН-тады яшчэ не было расійскіх віз. "Простыя беларусы" дарэчы на іх падвозе да мяжы(і не толькі) нядрэнна зараблялі. І так ва ўсім
  • Жора
    23.01.2025
    да, але ж мігранты заязджалі праз Расею, праўда? У наш Менск-2 банальна не лёталі рэйсы з розных азіяцкіх і афрыканскіх краін. Адпаведна, у іх альбо была расейская віза, альбо яны па безвізе заляцелі ў Расею, і толькі потым сюды. Адпаведна, гэта ў любым выніку гэта ВЫНІК інтэграцыі. Ферштэйн? Даходзіць урэшце?
    Што да таго, што "простыя беларусы" ім дапамагалі, да чаго гэта ўвогуле? У любым народзе ёсць прахадзімцы і злодзеі. Вы на падставе таго, што такія адшукаліся і сярод беларусаў, усіх застаўшыхся 8 мільёнаў некуды запісваеце? У лукашыстаў, ці што? Бздура!
  • да
    24.01.2025
    Жора, ты артыкул у НН пра арганізацыю міграцыі ў 2021 г. чытаў? а ты зноў свае здагадкі...
  • Жора
    24.01.2025
    да, калі белавію паклалі пад санкцыі і перакрылі мяжу, міграцыйны крызіс спыніўся, ці па-ранейшаму мігранты лезуць? Лезуць жа, праўда? Праз Расею апошнія колькі год.. два.. тры ўжо. Што толькі пацвярджае мае словы пра першапрычыну (інтэграцыю, якой трэба нешта супрацьпастаўляць, а не граць на ейнае ўзмацненне санкцыямі).
  • угу
    22.01.2025
    Из комментов понятно, что больше всего болит лукашистам и лукашенку - САНКЦИИ !!!
    Даже зянона вытянули из шкафа, отряхнув нафталин.
    И, кстати, понимание зянона никак не влияет на оккупацию Беларуси Россией и уничтожение беларуского лукашенком, на политические аресты в Беларуси, на фальсификацию дурыборов, но, должно повлиять на сохранение личных счетов лукашенко, его материальное благополучие и легитимацию очередного, незаконного захвата власти лукашенком.
  • да
    22.01.2025
    угу, да, мнение зенона должно помочь передаче власти по наследству, от папы к сыну. Для такой передачи, как воздух, нужны противовесы России, а чтобы они появились, - нужна легетимность и хоть какая-то субъектность на внешнем контуре. Этому и способствует зянон.
    Шкловско-дроздовское, политическое животное, ради достижения таких целей, будет не только зянона использовать.
    Беда только в том, что, к моменту передачи власти, от папы сыну, от СУВЕРЕННОЙ и НАЦИОНАЛЬНОЙ Беларуси НИЧЕГО НЕ ОСТАНЕТСЯ ! Будет захудалый регион России с декоративной независимостью. Смотрим на Приднестровье и успокаиваемся.
    Будет вторая Чечня в более плохом исполнении.
  • Мх
    22.01.2025
    І шмат карысці мелі санкцыі для рэжымаў КНДР, Сірыі, Беларусі, Расеі? У прыкарытнікаў як былі люксавыя рэчы, так і ёсць (гл. пра сямейны аўтапарк Асада). А народ можа і крапіву з лебядой есці.
  • Немец
    22.01.2025
    Мх, многа карысьці атрымаў гэбоўскім рэжым ад неабмежаванага гадлю з захадам - факт. А санкцыі пагледзім. Мы можам іх трымаць вечна.
  • Дэбіт і крэдыт
    23.01.2025
    Мх, канешне!
    Каб камуністы Кітая і СССР не гадавалі гэты свой адстойнік - КНДР, то даўно растварылася б гэтая недадзяржава ва ўласнай дурасці. Нават не паўстала б.
    У Ірана нафта, а нафта была сэнсам 20 стагоддзя, да таго ж Персія - спрадвеку ісламісты пад рознымі соўсамі. Там з еўрапейскім трафарэтам мало што парадзіш, ісламская цывілізацыя па-свойму разумее правы чалавека.

    Мэта эканамічных санкцыяў на Іран, Расію, СССР, дарэчы які ад санкцыяў і загнуўся - каб агрэсіўныя сыравінныя прыдаткі сядзелі ціха і не выходзілі з берагоў.
    Эканамічныя санкцыі не маюць на мэце аўтаматычна пераўтварыць расійскі "мухасранск" ў Парыж, а Персію раптам ў Польшу ці Галяндыю.
  • русишайну
    23.01.2025
    Мх, твой Асад уже почти сдох. Остальные твои диктаторы-ублюдки в очереди на концерт к кобзону. глядишь и для тебя местечко на галерке найдется. а цяпер рускі бот можаш сказаць што небудзь пра мову.
  • Пытанне
    23.01.2025
    Дэбіт і крэдыт , СССР, дарэчы які ад санкцыяў і загнуўся/
    Ну і дзе тыя санкцыі, ад якіх загнецца і разваліцца Расея? Іх няма. І ўсялякія офісы-кабінеты, Латушкі -Ціханоўскія-Радзіны такіх санкцый, ад якіх загнецца Расея чамусьці не патрабуюць.
    Ці вы хочаце, каб Расея засталася, а загнулася Беларусь?
  • Федхя
    22.01.2025
    Зянон пыйдзе- парадак навядзе
  • Гвіздабол
    22.01.2025
    Дожился старикашка, уже оккупационная пропаганда его цитирует
  • назіральнік
    22.01.2025
    Спадар Зянон шмат гаворыць аб збаўленні і выратаванні, ды ж нешта маўчыць пра цану. Маўчыць, але ведае, што для ўгоды з дэманам трэба ахвяраваць. Якая цана ўгоды з нячыстым, спадару Зяноне?
  • Немец
    23.01.2025
    Амерыканскі правакатар закідае дзейным уладам Нямеччыны і Шольцу што яны не хочуць змагацца супраць Расеі і здаюць Беларусь - закіды з часоў Віка не зьмяніліся.
    А што Альтэрнатыва? Альтэрнатыва для Нямеччыны, пабудаваная на грошы Пуціна, Крупала даўно прызнаў перамогу Расеі ва ўкраінскай вайне.
    Сарачка Вагенкнехьт з BSW сталіністка з часоў ГДРа ўжо тры гады патрабуе спыніць ўсе пастаўкі Ўкраіне зброі.
    Тое ж самае патрабуе і пуцінская альтэрнатыва для Нямеччыны.
    Дарэчы Пуцін і Лаўроў неаднарозова ўхвалялі Альтэрнатыву для Нямеччыны і Сару Вагенкнехьт.
    Дык мо амерыканскаму правакатару паспрабаваць заняцца нямецкай палітыкай перш чым развешваць цэдлікі пра зьнішчэньне Беларусі Нямеччынай?
    Адзіная нямецкая партыя якая выступае сістэматычна супраць Расеі - нямецкія зяленыя але там ЛГБТ і мульцікульці….
    Што новы сьвет не ўкладваецца ў старэчыя мазгі? Максымум на што хапае, трызьненьне пра нейкі там неарасізм?
  • жэўжык
    23.01.2025
    Немец, наконт Украіны немцы нарэшце нешта зразумелі, але толькі калі пачалася вялікая вайна ў 2022. Што ж яны рабілі паміж 2014-2022? Правільна - будавалі розныя Паўночныя Патокі і рабілі сваю эканоміку залежнай ад расейскіх энерганосьбітаў, нягледзячы на Крым з Данбасам.

    Ці зразумелі немцы штосьці пра Беларусь і ці змянілі яны ўжо імперыялістычную назву Weißrussland?
  • Усё так
    23.01.2025
    жэўжык, усё так. Паўночныя Патокі патрэбныя Маскве і Берліну каб Германія магла працягваць бесперапынна атрымліваць расейскія энерганосьбіты ў абыход тэрыторыі Украіны, на якой Расея запланавала вайну.
  • Немец
    23.01.2025
    жэўжык, так зрабілі. Так зьмянілі.
  • Немец
    23.01.2025
    Усё так, Паўночныя Патокі непатрэбныя Нямеччыне, таму іх не аднаўляюць

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць