БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Лагер вагнераўцаў пад Асіповічамі дэмантуюць

24.08.2023 / 12:16

Nashaniva.com

На эксклюзіўным спадарожнікавым здымку сэрвісу Planet Labs, які атрымала «Свабода», можна заўважыць актыўную фазу дэмантажу лагера вагнераўцаў у вёсцы Цэль, што пад Асіповічамі. Калі меркаваць па фота, прыбралі ўжо траціну ўсіх намётаў.

Наколькі дазваляе разгледзець здымак за 23 жніўня 2023 года, лагер у паўночнай частцы вайсковай базы пазбавіўся прыкладна 65 намётаў (было каля 129).

У лагеры ў заходняй частцы вайсковай базы дэмантавалі каля 27 (было каля 64).

У цэнтральнай частцы вайсковага лагера прапала каля 9 намётаў з прыкладна 80, што тут знаходзіліся.

Такім чынам, з 273 жылых намётаў каля 101 дэмантавалі.

Калі ўлічыць, што кожны з намётаў можа змяшчаць каля 20 вайскоўцаў, то можна казаць пра тое, што тэрыторыю вайсковай часці ў вёсцы Цэль магло пакінуць каля 2020 вагнераўцаў з прыкладна 5 тысяч, што там знаходзіліся.

Пры гэтым змяншэнне колькасці тэхнікі калі і ёсць, то невялікае.

Дэмантаж першых намётаў пачаўся прыкладна 1 жніўня.

На спадарожнікавым здымку за 14 жніўня можна разгледзець працэс разбірання ў добрай якасці. Можна заўважыць драўляныя нары для вайскоўцаў, якія там жылі.

Куды могуць быць перавезеныя гэтыя намёты і ці пакінулі тэрыторыю Беларусі найміты «Вагнера», невядома. На тых спадарожнікавых здымках, што мае рэдакцыя, не назіраецца ўтварэння падобных намётавых лагераў на тэрыторыі іншых беларускіх палігонаў ці вайсковых часцей. 

У тэлеграм-каналах, звязаных з ПВК «Вагнер», пішуць пра тое, што частку вайскоўцаў адпраўляюць у доўгія адпачынкі дамоў у Расію, але выглядае, што калі гэта і адбываецца, то не мае масавага характару. У чатах ёсць асобныя рэдкія паведамленні пра гэта.

Існуе імавернасць, што частку наймітаў «Вагнера» пачалі перакідваць у Афрыку. Пра гэта таксама ёсць паведамленні ў тэлеграм-каналах, звязаных з ПВК.

Але таксама можа быць і такое, што частку вагнераўцаў перакідваюць у іншыя месцы ў Беларусі.

Чытайце таксама:

У раёне лагера ПВК «Вагнер» каля Асіповічаў перабоі з інтэрнэтам — Беларускі Гаюн

На аэрадром Мачулішчы прыляцеў самалёт Іл-76 ПКС Расіі — Беларускі Гаюн

У Беларусі знаходзіцца 4000 вагнераўцаў. Інфармацыя пра вываз часткі байцоў у Расію не пацвердзілася — Беларускі Гаюн

Вагнераўцы ўзводзяць фартыфікацыі на палігоне «Рэпішча» пад Асіповічамі. Спадарожнікавы здымак

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула