Дэпрэсію паспрабавалі лячыць відэагульнямі. Вынікі аказаліся нечаканымі
27.12.2023 / 20:18
У даследаванні, якое прайшло ў Германіі, узялі ўдзел 46 чалавек, якія маюць дыягназ «дэпрэсія» і рэдка гуляюць у відэагульні.
Фота ілюстрацыйнае
Гэтыя ўдзельнікі былі выпадковым чынам падзеленыя на тры групы: першая гуляла ў Super Mario Odyssey, другая карысталася праграмай кагнітыўнага навучання CogPack, а трэцяя атрымлівала стандартнае клінічнае лячэнне (лекі і псіхатэрапія).
Вынікі паказалі, што сімптомы дэпрэсіі знізіліся амаль удвая ў групе, якая гуляла ў Super Mario Odyssey. У дзвюх іншых групах паказчыкі былі значна меншыя. Удзельнікі з першай групы таксама паказалі вышэйшую матывацыю да лячэння.
Аднак навукоўцы не спяшаюцца рабіць высновы і падкрэсліваюць, што неабходна праводзіць далейшыя даследаванні з буйнейшай выбаркай.
Чытайце таксама:
Смерць Мэцью Пэры: судмедэкспертыза прыйшла да высновы, што галоўную ролю адыграў кетамін