Свет33

Смерць Мэцью Пэры: судмедэкспертыза прыйшла да высновы, што галоўную ролю адыграў кетамін

Іншымі спадарожнымі прычынамі смерці 54-гадовага Пэры былі названыя ішэмічная хвароба сэрца і ўздзеянне бупрэнарфіну.

Мэцью Пэры. Фота: Phillip Faraone / Getty Images

Смерць акцёра Мэцью Пэры адбылася ў выніку няшчаснага выпадку, выкліканага «вострым уздзеяннем кетаміну», паведамілі медыцынскія эксперты ў Лос-Анджэлесе, піша Бі-бі-сі.

Пэры знайшлі без прытомнасці ў басейне ў яго доме ў Лос-Анджэлесе 28 кастрычніка. Медработнікі канстатавалі яго смерць, калі прыбылі на месца здарэння.

Наступнае анатаміраванне тады не дало дакладных вынікаў.

Утапленне было ўказана як фактар, які спрыяў яго смерці: ён страціў прытомнасць, што імаверна пацягнула за сабой «апусканне ў басейн», сказана ў заключэнні судовай экспертызы.

Іншымі спадарожнымі прычынамі смерці 54-гадовага Пэры былі названыя ішэмічная хвароба сэрца і ўздзеянне бупрэнарфіну, які выкарыстоўваецца для лячэння разладаў, звязаных з ужываннем апіоідаў, гаворыцца ў заяве судмедэксперта акругі Лос-Анджэлес.

Пасля выкрыцця высветлілася, што неабходная дадатковая судмедэкспертыза.

У пачатку лістапада акцёра пахавалі ў Лос-Анджэлесе; на цырымонію было запрошана толькі вузкае кола гасцей.

Пэры быў найбольш вядомы па ролі дасціпнага Чэндлера Бінга ў папулярным серыяле «Сябры».

На піку сваёй славы Пэры змагаўся з залежнасцю ад абязбольвальных лекаў і алкаголю і неаднаразова лячыўся ў рэабілітацыйных клініках.

У 2016 годзе ён распавёў, што не можа ўспомніць тры гады здымак серыяла «Сябры» з-за алкаголю і наркотыкаў.

Каментары3

  • 27
    16.12.2023
    Умфайзера трэба пытацца пра прычыну. Ён іх рэкламаваў нядаўна. Пашукайце інфармацыю ў гуглі.
  • Алена
    16.12.2023
    Нядаўна файзер (фірма якую ён рэкламаваў) апублікавала дакументы ў якіх прызнала, што папулярны 2 гады таму прэпарат прыводзіць да вялікай колькасці інфарктаў і інсультаў. Проста ніхто гэта цяпер не хоча абмяркоўваць. Людзі баяцца пра гэта нават падумаць, бо палова прывітая. 
  • mikola
    16.12.2023
    Ni treba uzyvac Narkotyki !....Spaczuvaiu....

Малое дзіця з Мазыра трапіла на штучную вентыляцыю лёгкіх — яго маці абвінавачвае дактароў у халатнасці4

Малое дзіця з Мазыра трапіла на штучную вентыляцыю лёгкіх — яго маці абвінавачвае дактароў у халатнасці

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына ледзь не трапіла пад машыну пры пераходзе дарогі. Яна глядзела ў тэлефон

Памёр Уладзімір Шарнікаў1

У Мінску з'явілася вакансія за 20 тысяч рублёў. Што за яна?1

Былы канцлер Германіі праходзіць клінічнае лячэнне ад «эмацыянальнага выгарання»1

Рэктарка Універсітэта культуры распавяла, як «рассталася» з незадаволенымі супрацоўнікамі ўніверсітэта16

Ці варта беларускім незалежным медыя браць грошы ў Хадаркоўскага? Адказваюць Кныровіч, Стрыжак і Паўлючэнка38

Зборную Беларусі не дапусцілі да чэмпіянату свету па хакеі4

Швед: Праз камісію па вяртанні вярнуліся 19 чалавек, дазвол атрымалі яшчэ 40 чалавек7

Трамп прапанаваў дапамогу Украіне ў абмен на рэдказямельныя металы. Кіеў адказаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малое дзіця з Мазыра трапіла на штучную вентыляцыю лёгкіх — яго маці абвінавачвае дактароў у халатнасці4

Малое дзіця з Мазыра трапіла на штучную вентыляцыю лёгкіх — яго маці абвінавачвае дактароў у халатнасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць