«Я пакінуў інструкцыі: калі яны [Іран] гэта зробяць, яны будуць знішчаныя, ад іх нічога не застанецца», — прыгразіў Трамп.
Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп заявіў, што даў сваім дарадцам указанне знішчыць Іран, калі той заб'е яго, піша AP.
Трамп заявіў, што калі Іран гэта зробіць, ён будзе знішчаны.
«Я пакінуў інструкцыі: калі яны гэта зробяць, яны будуць знішчаны, нічога не застанецца», — сказаў ён.
Па канстытуцыі, у выпадку гібелі прэзідэнта яго пасаду займае віцэ-прэзідэнт — цяпер гэта Джэй Дзі Вэнс.
Федэральныя ўлады ЗША гадамі адсочвалі іранскія пагрозы ў адрас Трампа і іншых службовых асоб адміністрацыі, піша АР.
Трамп заяўляў, што хоча аднавіць сваю кампанію максімальнага ціску на Іран, каб спыніць Тэгеран ад атрымання ядзернай зброі і звесці да нуля экспарт нафты.
Менавіта Трамп распарадзіўся ў 2020 годзе ліквідаваць высокапастаўленага генерала Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі Ірана Сулеймані.
Каментары
Выселіць усіх з Гаазы і пабудаваць гатэлі цэнтры семейкай Трампа Кушнера гэта " нью дональд васюкі"