На фасадзе гэтага шасціпавярховага будынка ў самым цэнтры Мінска вісіць цэлых 13 мемарыяльных дошак. Тут жылі розныя вядомыя людзі.
Дом будавалі ў другой палове 1950-х. У ім у розныя гады жылі шмат вядомых людзей — за гэта журналісты нават празвалі дом самым тытулаваным у Мінску.
На 28-м і 30-м дамах (яны толькі фармальна лічацца двума рознымі будынкамі, хоць фактычна гэта адзін дом) вісіць 13 мемарыяльных дошак.
Сярод вядомых суседзяў герой СССР Васіль Казлоў (дарэчы, гэта ў яго гонар названа вуліца ў Мінску), прафесар медыцыны Іван Інсараў — ён з канца 40-х амаль 20 гадоў быў міністрам аховы здароўя БССР. Таксама тут жылі пісьменнікі Уладзімір Карпаў, Кастусь Губарэвіч і Ілля Гурскі. Тут жа жылі актрыса Зінаіда Браварская, народная артыстка БССР Лідзія Ржэцкая, акцёр і тэатральны рэжысёр Леанід Рахленка, скульптар Сяргей Селіханаў, кампазітары Уладзімір Алоўнікаў і Мікалай Аладаў, а таксама народная артыстка Беларусі Таццяна Каламійцава.
Кватэра, выстаўленая на продаж, знаходзіцца на шостым паверсе. Яе агульная плошча — 90 квадратаў, 54 з іх жылыя. Усе тры пакоі паасобныя, кухня таксама асобная. Але паміж кухняй і гасцінай замест дзвярэй шырокі праём, таму пры жаданні прастору можна арганізаваць як агульнае.
У кватэры зроблены свежы добры рамонт (дарабіць трэба будзе некаторыя дробязі, але ўжо можна камфортна жыць). Знаходзіцца яна на шостым паверсе, але гэта зусім не праблема, таму што ў доме ёсць ліфт — а гэта вялікая рэдкасць для сталінак.
Паміж кухняй і гасцінай замест дзвярэй шырокі праём, таму пры жаданні прастору можна арганізаваць як агульную. Мэбля ў кухні — гэта як раз тое, што трэба будзе дарабіць. Але і цяпер там можна жыць: ёсць халадзільнік, духавая шафа і мыйка. Мэблі таксама няшмат ёсць.
Таксама прадавец аддае і праект магчымай кухні. У яшчэ двух пакоях абсталявана спальня і дзіцячы пакой. Сцены ва ўсёй кватэры белыя, на падлозе паркет, выкладзены ялінкай. Ёсць гардэробная.
Вокны ў кватэры выходзяць на розныя бакі — і ў двор, і на праспект. У спальні ёсць выхад на балкон. Санвузел паасобны. Ёсць ванна. Умывальнік, мяркуючы па фатаграфіях, трэба будзе ўсталяваць новым гаспадарам. Пральная машына стаіць у кухні.
Каментары